Сітуацыю з бежанцамі на мяжы з Польшчай пракаментаваў Валерый Гаўрыш з Чавус

Сітуацыю з бежанцамі на мяжы з Польшчай пракаментаваў Валерый Гаўрыш з Чавус

Зараз са старонак газет, экранаў тэлевізараў не сыходзіць слова «бежанец». Некалі, яшчэ малому, прыходзілася гэтае слова чуць ад сваёй бабулі. У гады вайны немцы грамадзянскае насельніцтва спасылалі далей ад лініі фронту, які, як вядома, дзевяць месяцаў праходзіў па тэрыторыі Чавускага раёна. Я думаў тады пра бежанства, як пра нешта далёкае, што са з’явай гэтай самому сутыкнуцца не прыйдзецца.

Але калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, я жыў і працаваў у Гомельскай вобласці, землі саўгаса былі раскіданы ў межах 30-ці кіламетровай зоны. Мусіў з сямьёй пераехаць на Віцебшчыну. Потым быў развал Савецкага Саюза. Пайшла другая хваля перасяленцаў. З Нагорнага Карабаха ехалі армянскія сем’і, ратуючыся ад канфлікта на глебе нацыянальнай розні. Іх прымала мая Беларусь, у тым ліку і сельгас­прадпрыемства, дзе працаваў я. Кантактуючы з тымі людзьмі, я разумеў, якое гэта гора: пакінуць родныя мясціны, ехаць у невядомае, калі была магчымасць за­браць толькі самае неабходнае, часам гэта былі дакументы.

Вайна на Данбасе вымусіла 160 тысяч чалавек (па данных ААН) пера­ехаць у брацкую Беларусь з Украіны.

І вось зараз каля тысячы мігрантаў з Бліжняга Ўсходу (жменька ў параўнанні з мільёнамі. якія прыбываюць у ЕС праз Балканы, Італію, Турцыю) знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы з мэтай трапіць у краіны Еўрасаюза, каб даць сваім дзецям адукацыю, аб’яднацца са сваімі роднымі, якія пераехалі туды раней.

Я не эксперт і не хачу аналізаваць, чаму Польшча і Літва не даюць гуманітарнага калідора, тым больш, што канечным пунк­там для гэтых людзей з’яўляецца, па іх словах, Германія. Хто хацеў з бежанцаў, ужо скарыстаўся арганізаванымі авіярэйсамі і вярнуўся на радзіму. Я ж хачу звярнуць увагу, шаноўныя чытачы, на наступную акалічнасць: на вялікую колькась дзяцей, жанчын, у тым ліку цяжарных, якіх назіраеш падчас тэлерэпартажаў. Цяжка бачыць слёзы малых. Іх паліваюць вадой, якую піць нельга, бо там хімікаты, ноччу палохаюць воем сірэн, слепяць пражэктарамі. Усё з таго боку мяжы. Нашы ўлады робяць для бежанцаў усё магчымае, за што яны выказваюць шчырую ўдзячнасць нашаму кіраўніц­тву.

Я б хацеў звярнуць увагу на паводзіны кіруючых колаў Еўрасаюза, якія на словах выступаюць за дэмакратыю, гуманізм, свабоду асобы, правы чалавека, а на самой справе лёсы бежанцаў іх не хвалююць, як і лёсы беларусаў. Яны вырашаюць свае прагматычныя пытанні. Гэта да тых, хто яшчэ кіруецца лозунгам: «Захад нам дапаможа».

Аляксандр Лукашэнка наведаў лагер бежанцаў. Дзяўчына з Ірака там сказала такія словы: «Каб усе прэзідэнты ў Еўропе былі падобныя на вас, праблем бы не было зусім. Нас усюды прымалі бы сардэчна». Дабавіць няма чаго.

Валерый Гаўрыш

Последние новости

Актуальные новости

Чаусский районный комитет «БРСМ» реализует проект «Живая история». Что за он?

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Фермерские хозяйства — в центре внимания. Александр Лукашенко совершает рабочую поездку в Житковичский район

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Делегация лесоводов Грузии посетила Чаусский лесхоз. Что интересовало гостей?

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Кому в Беларуси могут повысить пенсию на 40%?

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе чествовали комбайнеров-тысячников

13 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

15 августа в Чаусах пройдёт районный туристический слёт 2026

13 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем