Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах


Сёлета 5 верасня адзначаецца свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў суботу ва ўстановах адукацы Чавускага раёна для дзяцей і моладзі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя дзейнасці знакамітых беларускіх асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Распавядалі дзецям і пра дзеячаў эпохі Адраджэння: першадрукара Францыска Скарыну і выдатнага мастака слова Міколу Гусоўскага. Творы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых выдатных аўтараў дзеці і настаўнікі чыталі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў. А яны былі разнастайнымі.


У сярэдняй школе №2 для вучняў сёмага класа была арганізавана віртуальная выстава “Праз кнігу да міру і згоды”, а малодшыя вучні гэтай навучальнай установы з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея “Казкі на падушках”. Дырэктар музея Іна Казакова на роднай мове расказвала дзецям беларускія народныя казкі з выкарыстаннем экспанатаў


Вучні Радамльскага ВПК даведаліся аб гісторыі свята беларускага пісьменства на інтэлектуальным марафоне.

У інтэрактыўнай тэматычнай гульне ўзялі ўдзел вучні Гарбавіцкага ВПК.



У Ваўкавіцкім ВПК была наладжана “Літаратурная гасцёўня”.

Ва ўстанове адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа” настаўнікі Таццяна Карнеева і Іна Мачулькая правялі з вучнямі вусны часопіс “Калі людзі навучыліся чытаць” і гульню-падарожжа “Па старонках любімых кніг”.