ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

Сваё меркаванне аб патрыятызме выказвае Валерый Гаўрыш


Дата: 19.04.2021 31

  Гэты год аб’яўлены Годам адзінства. Магчыма не ўсе яшчэ зразумелі мудрасць і дальнабачнасць гэтага кроку для будучыні ўсіх грамадзян Беларусі.

Я лічу, што краіне востра неабходна стабільнасць, без якой немагчыма разлічваць на шырокі прыток інвестыцый, без якіх, у сваю чаргу, немагчымы пад’ём эканомікі, папаўненне бюджэта і павышэнне заробкаў працуючых. Але ёсць сілы, якім стабільнасць у нашай дзяржаве, як костка ў горле.  Ну няхай бы гэта былі толькі знешнія сілы.  Тут зразумела: канкурэнцыя, барацьба за рынкі збыту, недахоп матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Але я не магу зразумець сваіх суайчыннікаў, якія, каб звергнуць ненавісны ім рэжым, шкодзяць сваёй краіне, а гэта значыць кожнаму з нас.  Ёсць такія  і сярод жыхароў нашага раёна. Адкуль ведаю?  У раённай газеты «Іскра» ёсць свой сайт, што пашырае кола чытачоў. І гэта здорава.  Сацыяльныя сеткі таксама дазваляюць многім быць у курсе жыцця Чавус і раёна, ведаць пра праблемы. Іншы раз пакідаю там свае каментары. З задавальненнем чытаю матэрыялы пра жыццё вёскі, аб працаўніках АПК. Як толькі напішу словы падзякі героям надрукаванага артыкула – з’яўляюцца крытыканы. для якіх усё дрэнна.  Дарэчы, хаваюцца яны за нікамі, прозвішчы свае скрываюць.  Прыходзіцца ўступаць у палеміку. Яе можна знайсці  у групе сацыяльных сетак У Кантакце.

Старэйшыя чытачы  памятаюць часы развала Савецкага Саюза, калі была ўведзена талонная сістэма, полкі ў гандлёвых аб’ектах былі пустыя.  Параўнайце асартымент сучасных крамаў. У 2020 годзе Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі на 2,4 млрд. долараў. Ці магчыма такое пры заняпадзе сельскагаспадарчага сектара, як сцвяржаюць мае апаненты?  Згодзен, што не кожнае сельгаспрадпрыемства працуе вынікова. Але гэта гаворыць аб рэзервах, якія існуюць, і якія трэба задзейнічаць. І яны будуць задзейнічаны.

Бо ідзе тэхналагічная  перабудова  сельскагаспадарчай вытворчасці і іншых галін эканомікі. Я паважаю погляды і падыходы апанентаў. І калі я пытаюся,  якой яны бачаць нашу краіну ў будучым,  ні разу  не атрымаў адказа.  Спрабую знайсці з імі агульную пляцоўку для дыялога. У рашэннях 6-га Усебеларускага  сходу запісана пра развіццё рэгіёнаў. І я спадзяюся, што і Чавускі раён атрымае свой імпульс, зразумела, не бяз намаганняў саміх жыхароў раёна. А навязванне ідэі аб пабудове нейкай міфічнай «новай Беларусі»  прыводзяць толькі да разладу. 

Асабліва турбуе ўхваленне далёкіх нашаму народу бел-чырвона-белых сімвалаў. Чавуская зямля нарадзіла шэсць Герояў Савецкага Саюза і аднаго поўнага кавалера ордэна Славы.  Праходзячы па алеі Герояў у гарадскім парку, прыпыніцеся на хвіліну і падумайце: « За які сімвал яны і разам з імі тысячы жыхароў Чавус, ахвяравалі сваім жыццём?»  Упэўнены ў іх адказе? « За сваю родную зямлю, за Беларусь!» І ваша сэрца тады адгукнецца: « Люблю Беларусь!»

Валерый ГАЎРЫШ