ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

Валерый Гаўрыш: — Краіна на парозе важнай падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу


Дата: 11.02.2021 9

Валерый Гаўрыш, ветэран працы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця нашага рэгіёну:

Краіна на парозе важнай падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу. Падрыхтоўка да правядзення УНС паказала зацікаўленасць людзей да форума. Гэта праявілася не толькі ў дыялогавых пляцоўках, а і ў колькасці прапаноў, што там прагучалі. Хацелася, каб гэтыя пляцоўкі захаваліся і пасля форуму.

Чакаю, што падчас сходу будуць агучаны розныя прапановы па тых ці іншых пытаннях развіцця грамадства, у тым ліку абавязкова павінны быць альтэрнатыўныя, як таго патрабуе наш Прэзідэнт. Радуе, што на сход запрошаны прадстаўнікі апазіцыйных рухаў і партый, прадстаўнікі беларускіх дыяспар з розных краін, што падагравае цікавасць да маючых адбыцца там дыскусій. А яны, як вядома, будуць весціся ў прамых трансляцыях. Адразу хачу ўнесці яснасць: для мяне апазіцыянер – гэта асоба, якая жадае поспехаў дзяржаве, дабрабыту народу сваёй краіны, але шляхі іх дасягнення прапануюць свае. Тыя ж, хто просіць санкцый, прызываюць да забастовак, яны дыскрэдытуюць саму назву апазіцыянера.

Лейтматывам маючага адбыцца сходу з’яўляюцца адзінства, развіццё, незалежнасць. Будзе прынята рэзалюцыя, дзе будзе вызначана стратэгія развіцця краіны на пяць гадоў. Чакаць, што вось пройдзе сход і жыццё ў імгненне палепшыцца, знікнуць праблемы – неразумна. Мяркую, што кожны сам павінен знайсці сваё месца ў выкананні намечаных планаў. Вядома, вельмі спадзяюся, што ў нашым раёне з’явіцца градаўтваральнае прадпрыемства з новымі рабочымі месцамі, як аб гэтым гучала падчас перадсходаўскіх дыскусій.