Не выходзячы з дому

Не выходзячы  з дому

Да 25 дня кожнага месяца грамадзяне павінны разлічыцца за камунальныя паслугі.Таму ў такія дні ўстановы, праз якія ажыццяўляюцца разлікі, напаўняюцца людзьмі ў асноўным сталага ўзросту. І тады масава парушаюцца патрабаванні дыстанцыі паміж кліентамі, стаяць многія без масак.

Такую карціну можна назіраць і ў вузле паштовай сувязі. Як пазбегнуць пагрозы падхапіць каранавірус, звесці да мінімуму непатрэбныя кантакты, пры гэтым разлічыцца з усімі абслугоўваючымі арганізацыямі і не наведваць банкі, пошту?
Цяпер ва ўсіх ёсць банкаўскія карткі. Тым, хто іх не мае, раю абавязкова абзавесціся. Тады можна здзейсніць усе неабходныя разлікі праз банкаматы або інфакіёскі ў любы час сутак.
Але ёсць і яшчэ адзін шлях. Усе разлікі можна рабіць, не выходзячы з дому. Адзінае – спатрэбіцца наяўнасць у кватэры кампутара або мабільнага інтэрнэта на смартфоне. Мае дзеці падаравалі мне кампутар, і я ўжо каторы год здзяйс­няю неабходныя плацяжы праз сістэму інтэрнэт-банкінг.

Я звяртаюся да сталых людзей: «Так, усё новае – складанае, але не трэба гэтага баяцца. Звяртайцеся да спецыялістаў банка, каб зарэгістравацца і атрымаць неабходныя логін і пароль. Банк гарантуе абарону руху грошай з вашай карткі. Ніякую аперацыю немагчыма правесці без уводу коду, які запатрабуе кампутар. Гэта нумар, які знаходзіцца на пластыкавай картцы кодаў, якую вам выдадуць у банку. Картка з’яўляецца персанальнай. Я звяртаюся да дзяцей састарэлых бацькоў: «Пазбаўце сваіх бацькоў-пенсіянераў месцаў масавага скап­лення людзей. Вы можаце падараваць ім кампутар або сучасны смартфон, навучыць імі карыстацца. Калі гэта не атрымліваецца па нейкіх прычынах, а дома ў вас ёсць свой інтэрнэт, зрабіце праплату самі за сваіх бацькоў, блізкіх сваякоў. Беражыце іх!»
Валерый ГАЎРЫШ

Последние новости

80 гадоу́ перамогi

Гости из Российской Федерации посетили знаковые места Чаус

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

В День Независимости в агрогородке Волковичи Чаусского района открыли детскую площадку

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко: мир, свобода и независимость – величайшие ценности, которые нужно беречь и защищать

3 июля 2025
Читать новость
Слайдер

Масштабный концерт в День Независимости прошел на городской площади Чаус

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

[ФОТОФАКТ] Жители и гости Чаус ярко прошли по улицам города в День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусах в День Республики 16 новых квартир обрели своих хозяев

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем