Перш за ўсё – самаарганізацыя


Дата: 04.05.2020

Тэма маіх сённяшніх разважанняў – каронавірус і звязаная з ім пандэмія і іншыя негатыўныя наступствы. Адразу засяроджваю ўвагу, шаноўныя чытачы, што гэта мая асабістая пазіцыя, хоць новага ў ёй нічога  няма.

У нашай краіне не ўведзены  жорсткі каранцін у сувязі з каронавіруснай пандэміяй. Як да гэтага ставіцца? Лічу што з паразуменнем. Мы не маем вялікіх матэрыяльных рэзерваў, як, напрыклад, суседняя Расія. Любыя каранцінныя меры  – парушэнне функцыявання  эканомікі, а затым і павелічэнне колькасці безпрацоўных. А гэта пацягне за сабой, як правіла, змяншэнне адлічэнняў у пенсійны фонд, і ў далейшым  могуць узнікнуць праблемы з выплатай і памерамі пенсій. Што  ў такой сітуацыі рабіць? Перш за ўсё, быць адказным людзям.

Па магчымасці, зменшыць да мінімума кантакты. Гэта значыць – максімальная  самаізаляцыя і найстражэйшая  самаарганізацыя, бо, як вядома, каронавірус  перш-наперш паграджае людзям  сталага ўзросту, у якіх маецца букет розных хранічных захворванняў. Але небяспека  каронавіруса праяўляецца яшчэ ў тым, што ў многіх  людзей  з моцным імунітэтам, каронавірусная  інфекцыя працякае безсімптомна. Чалавек можа і не здагадвацца, што ў яго арганізме небяспечны   вораг  чакае свайго часу. Тэмпература ў норме, кашля і парушэння дыхання,  іншых сімптомаў  не назіраецца, а чалавек стварае  пагрозу , у тым ліку  і членам сваёй сям’і, якія захоўваюць сябе ў ізаляцыі. Гэта трэба разумець ужо тым, каму прыходзіцца кантактаваць  паміж сабой на працы, на занятках, у транспарце, і пранікнуцца адказнасцю і за сябе, і за членаў сваёй сям’і, у якую вяртацца вечарам. Патрабаванні тут вядомыя: нашэнне індывідуальных масак, абавязковае мыццё рук з мылам, ужыванне аптысептыкаў, не дакранацца да твару, дыстанцыраванне, а пры першых прыкметах – звяртацца да медыкаў. Зразумела, безтурботных адносін да каронавіруса быць не павінна. Але і не трэба паддавацца псіхозу. У краіне робіцца ўсё неабходнае, каб пераадолець гэтую хваробу.

Выпадкоўвасцяў у жыцці чалавецтва не бывае. Каронавірусная пандэмія – повад кожнаму  з нас задумацца аб сэнсе жыцця.  Святы праведны Ян Кранштадскі пісаў: “Усё адніме ў нас смерць: дабрабыт, палажэнне ў грамадстве, прыгажосць цела і прыгажосць адзення, камфортнае жыллё, ласункі ежы і піцця, і толькі добрыя справы застануцца з намі.”  Таму будзем спяшацца рабіць дабро.

Валерый ГАУРЫШ