ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

Асабісты позірк: сям’я ці не?


Дата: 10.07.2019 6

8 ліпеня — дзень памяці святых рускай праваслаўнай царквы Пятра і Фяўронні, апекуноў сям’і і шлюбу. Вось на гэту тэму і хацелася бы паразважаць. Але спачатку некалькі лічбаў.  У Чавускім раёне за першае паўгоддзе 2019 года зарэгістравана 34  шлюбы (для параўнання: за такі ж перыяд 2018 гогда – 42).  Як бачым, менш на 8 рэгістрацый.

Для маленькага раёна гэта лічба паказальная. Прычым многія пражываюць суместна, не рэгістрыруючы свае адносіны афіцыйна. Колькі такіх пар, цяжка сказаць. Але па ўстанаўленні факта бацькоўства ў аддзел загса звярнуліся 23 пары заявіцеляў, у 2018 – 13. Для гэтага, дарэчы, прыйсці абаявязаны абое: маці, нарадзіўшая дзіця, і  прызнаўшы яго бацька. У большасці гэта дзеці, якія нарадзіліся ў сем’ях, якія пражываюць у так званых «грамадзянскіх шлюбах». Хоць правільна лічыцца грамадзянскім шлюбам той, які зарэгістраваны аддзелам загса або сельвыканкамамі.  А пражыванне без рзгістрацыі называецца сужыццём, а царква наогул называе  блудам, як бы крыўдна каму-небудзь гэта не падалося.

Пры гэтым такія грамадзяне прадстаўляюь сужыцеля: «Гэта мой муж або гэта мая жонка». Я лічу такое прадстаўленне, мякка кажучы,  некарэктным.  Бо, хоць у такіх парах адносіны склаліся па абаюднай згодзе, мужам і жонкай   іх ніхто не аб’яўляў. Памятаеце, што кажуць у загсе?  «Аб’яўляем вас з гэтага часу  мужам і жонкай!»  І гэты факт скрапляецца подпісамі, а таксама сведкамі, аб чым выдаецца адпаведны дакумент.

Чаму людзі пачынаюць жыць без рэгістрацыі сваіх  адносін? Прычыны розныя. Некаторыя кажуць: «Хочам зрабіць пробны шлюб, праверыць, ці падыходзім адзін да другога». Тады і называйце сябе так: «Гэта мой пробны муж ці гэта мая пробная жонка». Ну як,  гучыць? Не вельмі прыемна?
Каб праверыць адзін аднаго, зразумела, патрэбен час, таму не трэба адразу ісці ў загс, або жыць сумесна. Можна сустракацца і знаёміцца бліжэй, калі не ўпэўнены, што хочаш пражыць з гэтым чалавекам усё жыццё, мець дзяцей, разам сустрэць старасць.
Ад такіх пробных шлюбаў, сужыцельстваў  больш праблем у жанчыны. Вось сталі жыць пад адным дахам. Час ідзе, яна чакае, што ён прынясе пярсцёнак і назаве  сваёй  жонкай, а ён гэтага не робіць, яму і так добра.

А можа здарыцца і такая сітуацыя.  Жонка старэе, а тут па суседству 18-гадовыя расквітнелі, прастадушныя і наіўныя,  згодныя пажыць у пробным шлюбе і з марай: « Некалі распішамся». Такі лавелас можа мяняць партнёрш кожныя 5 гадоў. А што застаецца жанчыне? Успамін пра грамадзянскі шлюб.
Валерый ГАЎРЫШ