У Галавенчыцах на Благавешчанне гукалі вясну

У Галавенчыцах на Благавешчанне гукалі вясну

Штогод у вёсцы Галавенчыцы 7 красавіка ладзіцца свята «Гуканне вясны». Жыхароў і гасцей мясцовасці заўсёды запрашаюць больш даведацца пра культурныя традыцыі беларусаў, далучыцца да гульняў і карагодаў, паслухаць прыгожыя спевы, якімі нашыя продкі віталі надыход цяпла, абуджэнне зямлі і пачатак новага жыццёвага цыклу.

Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі народны ансамбль народнай песні “ Землякі” і работнікі КСЦ аграгарадка Вусце, Ваўкавіцкага сельскага Дома культуры, вучні першай школы Чавус з класным кіраўніком Святланай Алісавай.

Пачала свята ўдзельніца фальклорнага гурта “Незабудкі” Людміла Сцяпанаўна Каханоўская спевам “Благаславі, Божа, Прачыстая Маці”. Затым пачаліся тэматычныя карагоды, гульні, у якіх з задавальненнем удзельнічалі дзеці, ім вельмі даспадобы прыйшліся забавы “А мы проса сеялі” і “Па беражку” і гульні: “Маці і дзіцяці”, “Гарлачы”, “Дзежка”… 

Дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама дарослыя павязалі імправізаваных птушак на святочна ўпрыгожанае дрэва, а яшчэ пачаставаліся традыцыйнымі ласункамі.

–  Мы працягваем традыцыі продкаў, якія ў Галавенчыцах існуюць здаўна. Трэба іх захаваць і далучыць моладзь і дзяцей да нашай аўтэнтычнай спадчыны, – адзначыла Алеся Далецкая, метадыст РЦКіД Чавускага раёна.

– Было смачна, весела і цікава. Свята вельмі нам спадабалася, мы яшчэ сюды, у Галавенчыцы, абавязкова прыедзем, – распавялі дзеці.

Последние новости

Актуальные новости

В Чаусах чествовали выпускников 2026 года — как это было

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Дачники могут снизить затраты на оплату квартиры в городе. Каким образом?

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Рассказываем, кто лучший на заготовке кормов в Чаусском районе

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

В шахте «Беларуськалия» произошло обрушение. Возбуждено уголовное дело

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, какие мероприятия пройдут на День города в Чаусах

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем