Благавешчанне ў Галавенчыцах Чавускага раёна

На Благавешчанне тут сабраліся тыя, хто не абыякавы да беларускай культуры, хто адчувае блізкасць сваіх каранёў. Абрад звязаны з песнямі, карагодамі, традыцыйнымі гульнямі і заўсёды праводзіцца пад адкрытым небам і пры любым надвор’і.
На невялікім узгорку побач з клубам сабраліся ўдзельні-цы фальклорнага гурта “Незабудкі” ў квяцістых хустках і расшытых фартухах паверх святочных андаракаў, вучні Вусцянскай школы і культработнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы, якія таксама ўдзельнічалі ў правядзенні абраду, мясцовыя жыхары, што прыйшлі паглядзець на свята.
І вось ужо разносіцца па наваколлі:
Благаславі, Божа, Прачыстая Маці,
Нам вясну гукаці, нам вясну гукаці,
Вясна недалёчка, вясна недалёчка,
Хлеба ні кусочка, хлеба ні кусочка…

Менавіта з гэтай песні звычайна пачынаюць “Незабудкі” гуканне вясны і лічаць яе толькі сваёй, мясцовай. Па расказах жанчын, яна перайшла да іх ад бабуль і матуль, як і ўвесь гэты аўтэнтычны абрад. Раней яго спраўлялі ля хаты Надзеі Казловай на Шведавым Капцы, з якога было добра бачна ўсё навакол. Сюды прыходзілі і старыя, і малыя. Спявалі так званыя вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні.
Спевы павінны быць гучнымі, каб пачулі і луг, і поле, і лес, кожная птушка і звер, абудзіўшыся ад зімовага сну. За адной песняй загучала другая, трэцяя. Пабраўшыся за рукі, удзельнікі свята завялі разам з дзецьмі карагоды “А мы проса сеялі” і “Па беражку”. Следам пачаліся вясёлыя гульні: “Маці і дзіцяці”, “Гарлачы”, “Дзежка”… Паступова да ўдзелу    ў іх падключалася ўсё больш народу.
Завяршыўся абрад частаваннем блінамі і рознымі стравамі, якія прынеслі з сабой яго ўдзельніцы. А потым былі пасядзелкі, дзе гаварылі аб прадстаячых веснавых клопатах у полі і агародзе, якія ўжо можна распачынаць пасля Благавешчання. Таксама апавядалі аб народных прыкметах, па якіх можна меркаваць пра будучае надвор’е. Цікава было даведацца пра тое, што пачуўшы першы гром, трэба пакачацца па зямлі, і потым у хаце аб печ пацерціся спінай, каб яна не балела.
Людміла КУЗЬМІНА

Последние новости

Актуальные новости

Борьбу с ДРГ отработают на командно-штабном учении в двух районах Могилевской области

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чаусские спасатели рассказывают, как провести купальный сезон безопасно

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Обновленное здание Центральной аптеки в Чаусах распахнуло свои двери для посетителей. Рассказываем, что сделано [ВИДЕО]

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Прокуратурой Чаусского района в суде поддержано обвинение могилевчанина в угонах транспортных средств и мошенничестве в крупном размере

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко ознакомился с образцами беспилотников, состоящими на вооружении в белорусской армии

16 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Как работается молодому специалисту в Чаусской ЦРБ, рассказала лор-врач Юлия Шкредова

15 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем