З нагоды юбілею паэта-земляка Міколы Салаўцова пазнаёміцца з яго творчасцю прыйшлі ў чавускую бібліятэку старшакласнікі першай гарадской школы

З нагоды юбілею паэта-земляка Міколы Салаўцова пазнаёміцца з яго творчасцю прыйшлі ў чавускую бібліятэку старшакласнікі першай гарадской школы

З нагоды юбілею паэта-земляка (85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Салаўцова — 30 снежня) ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна славы і прызнання “Людзі, якія праславілі наш край”,  на якую сабраліся вучні 10 класа СШ №1 г.Чавусы, якія з’яўляюца членамі  клуба “Краязнавец”, каб  пазнаёміцца з творчасцю Міколы Салаўцова.

Бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі, пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам паэта, з  яго нясгаснымі радкамі. Звыш за сорак гадоў Мікалай Іванавіч узначальваў раённае літаратурнае аб’яднанне “Маладзік над Проняй” пры раённай газеце “Іскра” Чавускага раёна. І ўвесь час ён займаўся літаратурнай дзейнасцю. Вершы Мікалай Салаўцоў пачаў пісаць з пятага класа. Першы яго верш “Беларусь – мая радзіма” быў надрукаваны ў Клімавіцкай раённай газеце “Молат” у 1956 годзе. Затым яны друкаваліся ў розных выданнях: “Піянеры Беларусі”, “Зорцы”, ”Чырвонай змене”, і іншых.

У верасні 2006 года ў жыцці паэта адбылася знамянальная падзея – ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Больш за 60 гадоў Мікалай Іванавіч  жыве на Чавускай зямлі, якая ганарыцца сваім знакамітым зямляком.

Сняжана Свістунова

Последние новости

Актуальные новости

Чаусские гандболисты стали чемпионами Могилёвской области

28 апреля 2026
Читать новость
Актуальные новости

Как работа на полставки влияет на размер пенсии?

28 апреля 2026
Читать новость
Актуальные новости

«Мерседес» привезли в автомастерскую на ремонт — в итоге машина сгорела. Ущерб — почти 100 тысяч рублей

28 апреля 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Трампа стреляли. Снова. Почему и чем всё закончилось?

27 апреля 2026
Читать новость
Актуальные новости

Когда в Беларуси ждать потепления до +23 градусов?

27 апреля 2026
Читать новость
Актуальные новости

О профессии журналиста рассказали ребятам из Осиновской средней школы

27 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем