Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Раніцай у нядзелю 4 верасня каля будынка Раённага дома культуры дзейнічалі кніжныя выставы і інтэрактыўныя зоны для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай і дасягненнямі культуры і літаратуры нашай краіны ў сучасным.

Выхаванцы дзіцячага дому сямейнага тыпу разам з маці Наталляй Панцялеевай першымі прыйшлі на пляцоўку. Для іх быў праведзены экскурс у гісторыю пісьменства Беларусі. Імёны Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны старэйшым дзецям былі вядомыя. Ім паказалі кнігі з выстаў: “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”, “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў”.

Затым дзеці адказалі на пытанні, выканалі заданні віктарыны, паспрабавалі пісаць пяром. Дарэчы, гэта справа даволі складаная.

Для старэйшых удзельнікаў свята, а імі сталі вучні 9-га класа сярэдняй школы №1 Чавус, былі падрыхтаваны цікавыя звесткі аб дзейнасці і жыцці майстраў беларускага слова і выстава “Родных кніг старонкі запаветныя”.

Творчаць Янікі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча вывучаецца у рамках школьнай праграмы па беларускай літаратуры. А вось пра творы Івана Шамякіна і іх тэматыку ім распавяла работнік чавускай бібліятэкі Валянціна Мініна. Яна таксама звярнула увагу школьнікаў на кнігі “Памяць.Чавускі раён” і “Кніга Славы Чавускага раёна”, дзе шмат цікавых звестак пра нашу малую радзіму і яе выдатных людзях.

Затым пасля абмеркавання дасягненняў беларускай культуры розных гістарычных перыядаў, удзельнікі мерапрыемьтва адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі салодкія прызы.

У гэты дзень Свята беларускага пісьменства адзначаецца ў кожным рэгіёне Беларусі. А галоўныя падзеі у гэтым годзе маюць месца у Добрушы, радзіме беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры. У гэтым горадзе дзейнічае старэйшая ў нашай краіне фабрыка па вырабу паперы.

Асноўнымі тэмамі цэрэмоніі адкрыцця свята сталі таксама юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа, творчасць Івана Шамякіна, трохадзінства славянскіх народаў, таленты Гомельшчыны.

Свята зараз у цэнтры ўвагі беларусаў. 16 тысяч дзяцей удзельнічалі ў чытаннях, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. У святочных мерапрыемствах удзейнічаюць больш за 25 тысяч чалавек. Аб гэтым таксама расказалі чавускім дзецям.

Последние новости

Актуальные новости

Избил ремнем и побрил налысо: В Солигорске мужчина наказал дочь за плохие отметки в школе

29 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Новые правила покупок: как работает сканирование QR-кодов на товарах

28 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк снизил ставки по ипотеке – как это отразится на ценах на квартиры

28 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чаусским выпускникам рассказали как поступить в сельскохозяйственную академию

27 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Блогер из Чаус проехал 1500 километров по Беларуси. Где был и что увидел?

27 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Используют каждую погожую минуту. Рассказываем, как аграрии ОАО “Сосновый бор г.Чаусы” заготавливают корма

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем