Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах. Выступление Президента Беларуси на празднике “Купалье. Александрия собирает друзей”

Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах. Выступление Президента Беларуси на празднике “Купалье. Александрия собирает друзей”

Выступление Президента Беларуси на празднике “Купалье. Александрия собирает друзей”

Вялікі дзякуй!

Шаноўныя сябры, дорогие друзья, сардэчна запрашаю вас усіх і тых, хто нас сёння бачыць па тэлебачанні, на цудоўную александрыйскую зямлю.

Вельмі рады таму, што з году ў год у гэтыя сакральныя для нашага народа вечары я вітаю тут усё больш і больш нашых гасцей.

Па-першае, сапраўдных беларусаў – разумных, добрых, сумленных, якія разам, як у нас кажуць, талакой, могуць і працаваць, і святкаваць.

Па-другое, шчырых сяброў, што цікавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай.

Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намі дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый, убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квітнеючых летніх палёў. Адчуць, як недзе ў глыбіні душы чароўнай папараць-кветкай прарастаюць любоў і асаблівая павага да беларускай зямлі і беларускага народа.

Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовы падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў сёння ўсё.

Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлей. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць.

Я добра ведаю, сапраўдны беларус – той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас – адзіны.

Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: “Свая хатка – родная матка, а чужая – мачаха”.

Именно на таком празднике хорошо понимаешь, почему для жителей Александрии и окрестностей дни Купалья – одни из самых долгожданных в году. К ним готовятся много месяцев, чтобы все получилось на славу. Ведь люди ждут самых дорогих и близких друзей.

Последние новости

Актуальные новости

Новые правила покупок: как работает сканирование QR-кодов на товарах

28 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк снизил ставки по ипотеке – как это отразится на ценах на квартиры

28 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чаусским выпускникам рассказали как поступить в сельскохозяйственную академию

27 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Блогер из Чаус проехал 1500 километров по Беларуси. Где был и что увидел?

27 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Используют каждую погожую минуту. Рассказываем, как аграрии ОАО “Сосновый бор г.Чаусы” заготавливают корма

27 июня 2025
Читать новость
Официально

Вопросы благоустройства территорий рассмотрели на заседании сессии Чаусского районного Совета депутатов

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем