У Галавенчыцах Чавускага раёна святкавалі Благавешчанне старадаўнім абрадам Гукання вясны

Удзельніцы этнагурта “Незабудкі” Людміла Сцяпанаўна Каханоўская і Валянціна Лявонцьеўна Філіпчэнка, вучні Усцянскага ВПК, народны ансамбль народнай песні “Землякі”, работнікі культуры, жыхары Галавенчыц выконвалі аутэнтычныя абрадавыя песні, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў традыцыйных гульнях.







Дзеці павязалі на дрэва рознакаляровыя стужкі і выявы птушах, а затым гукалі жаваронкаў, падкідваючы печыва на абрусе. Далучэнне да народных традыцый і сваіх каранёў дапаможа маленькім беларусам захаваць багатую культурную спадчыну.






Вясна сёлета сапраўды затрымалася, холад, вятры і снег досыць ужо панавалі, трэба цёплае надвор’е для людзей і сельскай гаспадаркі. Мабыць абрады, сведкамі якіх мы сталі, дапамогуць”замкнуць зіму і адчыніць лецейка”, як спавялі ўдзельнікі свята.