Валерый Гаўрыш падзяліўся сваімі ўражаннямі аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Валерый Гаўрыш падзяліўся сваімі ўражаннямі аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Валерый Гаўрыш падзяліўся сваімі ўражаннямі аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

– З асаблівай цікавасцю перачытаў прапанаваны Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Змяненні не толькі своечасовыя, але і накіраваны на рашэнне задач доўгачасовага парадку. Аб гэтым дакладна запісана ў прыамбуле дакумента: «грунтуючыся на неад’емным праве на захаванне нацыянальнай самасвядомасці і суверэнітэту». У гэтых словах закладзены вялізныя магчымасці развіцця сучаснага грамадства і дзяржавы. Мае бацькі, як і бацькі маіх равеснікаў, былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Мы не можам забыць Перамогу, здрадзіць памяці загінуўшых у баях за незалежнасць Ра­дзімы, замучаных, закатаваных у засценках, памерлых ад ран, хвароб, голаду. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне – непарушная і святая. Аб гэтым і прапануецца ўнесці пункт ў новую Канстытуцыю, як адказ на жаданне нейкіх сіл перапісаць гісторыю, на адраджэнне нацызму, ухваленне калабарацыяністаў і здраднікаў. Баларусь памятае!

Сацыяльнае накіраванне работы ўсіх дзяржаўных і не­дзяржаўных структур у прыярытэце правоў грамадзян. На канстытуцыйным узроўні запісаны асноўныя гарантыі дзяржавы народу – такія, як падтрымка сем’яў з дзецьмі, асабліва шматдзетных, сірот, пажылых і інвалідаў, і забеспячэнне роўных магчымасцяў апошнім у рэалізацыі правоў і свабод. У артыкуле 47 дабаўляецца гарантаванае забеспячэнне грамадзян па ўзросту, гэта значыць, гарантуецца своечасовае афармленне і выплата пенсій. Мяркую, са мною пагадзяцца ўсе пенсіянеры, як гэта важна быць упэўненым, што табе ў срок будзе выплачана пенсія. У твой дзень. Без затрымкі. Ёсць грошы ў пенсіённым фондзе або іх там недастаткова. Зараз гэта права прапісваецца ў Асноўным Законе. Належыць напомніць і нашым дзецям, асабліва заўзята жадаючым нейкіх перамен. А не было б гарантаваных пенсій? Тады б забота аб нямоглых і старых бацьках легла б поўнасцю на вашы плечы, дзеткі. Задумайцеся і шануйце тое, што ёсць. І стварайце сваё, лепшае. І яшчэ. Кожны грамадзянін павінен ведаць, што памер пенсіі залежыць ад працоўнага стажу і размераў адлічэнняў у пенсіённы фонд. Таму, калі зараз частку зарплаты атрымліваеце ў канверце, не вінаваціце дзяржаву ў малой пенсіі.

Некалькі слоў не толькі аб правах, што гарантуе Канстытуцыя, але і аб нашых абавязках. Нельга жыць у грамадстве і быць незалежным ад яго. Я падтрымліваю пункт з артыкула 21, дзе сказана: «Кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы». Гэта напамін кожнаму з нас і падстава спытаць у сябе: «Ці ўношу я такі пасільны ўклад? Праз сваю працу, праз сваю грамадзянскую пазіцыю, праз сваю любоў да Радзімы?». Прашу звярнуць увагу на тое, што «грамадзяне АБАВЯЗАНЫ !!! прымаць меры на захаванне і ўмацаванне ўласнага здароўя» ( артыкул 45) Я б дабавіў: «І цаніць намаганні, якія робіць дзяржава ў галіне аховы здароўя». Я, як маючы групу інваліднасці, атрымліваю ільготныя лекі. Неяк пры іх атрыманні ў цэнтральнай аптэцы пры размове аптэкарка сказала: «Каб Вы ведалі, колькі ў нашым раёне людзей атрымліваюць лекі па ільготах. Хворыя на цукровы дыябет, з сардэчна-сасудзістымі і іншымі захворваннямі.

Выліваецца бюджэту ў добрую капеечку, – дабавіла яна. Памножым на колькасць усіх раёнаў краіны. Прыплюсуем сюды ўвод штогод новых лячэбных устаноў, рамонт і абслугоўванне дзеючых бальніц і клінік, набыццё сучаснага абсталявання і прыбораў, навучэнне дактароў у навучальных установах на бюджэтнай аснове. Будзе ўжо не капеечка, а доўгі рубель для бюджэта. Будзем памятаць аб гэтым, шаноўныя чытачы. Таму я прызываю ўсіх: песіянераў і маладых бацькоў, здаровых і інвалідаў, гараджан і сяльчан прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за новую Канстытуцыю – гаранта нашага суверэнітэту, дабрабыту і будучыні.

Последние новости

Происшествия

Директор и бухгалтер сельхозпредприятия брали взятки, возбуждено уголовное дело

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

«13 человек пострадали, 8 — в больнице, из них 1 — в реанимации»: подробности ДТП с микроавтобусом на Минщине

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Латвии хотят закрыть границу с Беларусью?

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Супруги организовали бизнес на продаже похищенных стройматериалов

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Замдиректора агропредприятия предстанет перед судом за взятки в Br27 тыс.

16 сентября 2025
Читать новость