Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Сёлета 5 верасня адзначаецца свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў суботу ва ўстановах адукацы Чавускага раёна для дзяцей і моладзі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя дзейнасці знакамітых беларускіх асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Распавядалі дзецям і пра дзеячаў эпохі Адраджэння: першадрукара Францыска Скарыну і выдатнага мастака слова Міколу Гусоўскага. Творы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых выдатных аўтараў дзеці і настаўнікі чыталі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў. А яны былі разнастайнымі.

У сярэдняй школе №2 для вучняў сёмага класа была арганізавана віртуальная выстава «Праз кнігу да міру і згоды», а малодшыя вучні гэтай навучальнай установы з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея «Казкі на падушках». Дырэктар музея Іна Казакова на роднай мове расказвала дзецям беларускія народныя казкі з выкарыстаннем экспанатаў

Вучні Радамльскага ВПК даведаліся аб гісторыі свята беларускага пісьменства на інтэлектуальным марафоне.

У інтэрактыўнай тэматычнай гульне ўзялі ўдзел вучні Гарбавіцкага ВПК.

У Ваўкавіцкім ВПК была наладжана «Літаратурная гасцёўня».

Ва ўстанове адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа” настаўнікі Таццяна Карнеева і Іна Мачулькая правялі з вучнямі вусны часопіс “Калі людзі навучыліся чытаць” і гульню-падарожжа “Па старонках любімых кніг”.

Последние новости

Актуальные новости

Работников культуры Чаусского района поздравляли с профессиональным праздником

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Сергей Дорожкин вручил ключи от нового микроавтобуса Чаусской библиотечной сети

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Надо кардинально действовать. Лукашенко поставил ребром вопрос о развитии севера Витебской области

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе сегодня проходит Единый день информирования

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Могилевской области сегодня прозвучат сирены — никаких действий предпринимать не нужно

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Тепло и душевно прошел концерт ко Дню матери в Чаусах

14 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем