Чавускія католікі адзначылі парафіяльнае свята

Чавускія католікі адзначылі парафіяльнае свята

У першы панядзелак пасля Пяцідзесятніцы ў Каталіцкай царкве з нядаўняга часу адзначаецца свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла. Чавуская каталіцкая парафія адзначае гэтае свята асабліва ўрачыста. Касцёл, пабудаваны ў нашым горадзе, прысвечаны менавіта Найсвяцейшай Панне Марыі, Маці Касцёла. Таму цэлебрацыя мае статус парафіяльнага свята. Адзначалася яно ў гэтым годзе ў панядзелак, 24 мая, пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.

Да чавускіх вернікаў раздзяліць радасць урачыстасці прыехаў  Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, святары парафій розных куткоў Беларусі. У святочна ўбраным касцёле парафіяне сардэчна віталі гасцей. А выконваючы абавязкі пробашча Віталь Слука звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі віншавання і ўдзячнасці за ўвагу да мясцовай парафіі. Аляксандр Яшэўскі зазначыў, што яму заўсёды прыемна бываць у Чавусах, размаўляць з парафіянамі, а тым больш з нагоды такога свята.

– Любоў Марыі дапамагла Ёй вытрымаць усе цяжкасці і застацца вернай Богу. Будзем разам маліць яе аб заступніцтве за нас перад Панам. Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды была з Касцёлам: пакутавала пад крыжам, трывала на малітве з апосталамі, прыняла Святога Духа. Раздзяліла са сваім Сынам і Яго вучнямі ўсе цяжкасці і радасці. Марыя з’яўляецца для нас не толькі прыкладам, але таксама заступніцай. Звернемся да яе з супольнай малітвай аб дапамозе ў цяжкія часы, аб дараванні здароўя хворым, аб міры і спакоі ў краіне, – сказаў у сваім звароце да вернікаў айцец Аляксандр.

З гэтай нагоды адбылася Святая Імша, а затым святкаванне было працягнута ў нефармальнай абстаноўцы.

Наталля ШКРЭДАВА

Последние новости

Слайдер

Масштабный концерт в День Независимости прошел на городской площади Чаус

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

[ФОТОФАКТ] Жители и гости Чаус ярко прошли по улицам города в День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусах в День Республики 16 новых квартир обрели своих хозяев

3 июля 2025
Читать новость
Слайдер

В День Независимости детский сад №3 Чаус распахнул свои двери после ремонта

3 июля 2025
Читать новость
80 гадоу́ перамогi

Чаусы отмечают День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
80 гадоу́ перамогi

Чаусы стали участниками Всебелорусской молитвы

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем