Чавускія таленты ў аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

Чавускія таленты ў аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

Агляд -конкурс мастацкай самадзейнасці “Вытокі творчасці” , які штогод праводзіцца ў нашым раёне пад эгідай прафсаюзных арганізацый, сабраў у Чавускім раённым доме культуры людзей, для якіх творчасць з’яўляецца станам душы і патрэбай для самарэалізацыі. Прадстаўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Чавускага  раёна паказалі свае таленты ў дэкаратыўна-выяўленчым мастацтве, вакальным майстэрстве і дэкламацыі твораў мастацкай літаратуры.

Удзельнікаў творчага спаборніцтва вітала намеснік старшыні Чавускага райвыканкама Наталля Кандраценка. Яна пажадала ім поспехаў і добрага настрою, падзякавала прафсаюзам за такую добрую традыцыю – выяўляць таленты сярод землякоў.

Творы дэкаратыўна-выяўленчага мастацтва можна было пабачыць на выставе. Сярод сапраўдных шэдэўраў вырабы з керамікі, стужак, вышыўкі, вязаныя рэчы  і мяккія цацкі, карціны і драўляныя панно. І ўсе гэта зроблена ўласнымі рукамі аматараў.

Верш Мусы Джаліля “Варварства” пранікнёна прачытала Наталля Курцікава, якая прадстаўляла Чавускае УКП “Жылкамгас”.

Вакальныя нумары былі самыя розныя : ад аўтэнтычных беларускіх спеваў да папулярных песень. Дарэчы, большасць выступоўцаў былі жанчынамі, а вось прадстаўнік мужчынскай паловы чалавецтва быў толькі адзін – гэта Уладзімір Кутня з Дужаўкі.

Журы даволі складана было вызначыць лепшых.  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ірына Анікеенка зазначыла, што многія ўдзельнікі  паказалі сябе з іншага боку, як таленавітыя выканаўцы. У  выніку пераможцай у намінацыі “Дэкаратыўна-выяўленчае мастацтва” стала Паліна Калядзенка (Чавуская ЦРБ), дыплом ІІ ступені атрымала Жана Лапаева са школы рамёстваў, на 3-м месцы Сяргей Аршаўскі са Сласцёнаўскага ВПК.

Сярод вакалістаў лепшым прызнаны нумар вакальнага калектыву настаўнікаў Дзіцячай школы мастацтваў “Брава”, дыплом ІІ ступені ўручаны Надзеі Сініцынай з Дужаўкі, а трэцяе месца ў Вольгі Машкоўскай з сярэдняй школы №1.

Кіраўнікі раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў адзначылі сваіх удзельнікаў падарункамі.

Последние новости

Актуальные новости

В июле подорожают сигареты. Рассказываем какиe

26 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Стало известно, когда в Чаусах пройдут соревнования по летнему биатлону на призы Динары Смольской

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк ограничил снятие наличных с банковских карт. Что происходит?

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Участковый инспектор Чаусского РОВД рассказывает, кто такие тунеядцы и как не попасть в их число

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Мутная схема привела к уголовному делу и необходимости уплаты в 500 тысяч

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, как белорусы будут работать и отдыхать в июле. Большие выходные уже скоро

26 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем