Вучаніца Асінаўскага ВПК Аліна Андрэенка атрымала дыплом III ступені на рэспубліканскім конкурсе «Зямля пад белымі крыламі»

Вучаніца Асінаўскага ВПК Аліна Андрэенка атрымала дыплом III ступені на рэспубліканскім конкурсе «Зямля пад белымі крыламі»

– Ад прабабулі я даведалася, што па ўзорах і арнаментах старадаўніх ручнікоў і абрусаў мы сёння можам «чытаць» жыццё нашых продкаў. Яна мне казала, як доўгімі вечарамі аднавяскоўцы збіраліся ў хатах, жанчыны пралі кужаль, вышывалі, спявалі. Шмат прыгожых рэчаў зрабіла сваімі рукамі і яна. Частка з іх захоўваецца ў куфары. Тут і абрусы, і рознакаляровыя дыванкі, і саматканыя посцілкі, і набожнікі. У кожнай рэчы – свая гісторыя, – распавядае Аліна Андрэенка, вучаніца Асінаўскага ВПК.

Убачаннае і пачутае натхніла дзяўчынку на напісанне апавядання «Чароўны куфар», якое яна даслала на конкурс «Зямля пад белымі крыламі».

У выніку работа Аліны Андрэенкі на рэспубліканскім этапе конкурсу, дзе было прадстаўлена 114 работ юных паэтаў і пісьменнікаў, атрымала дыплом III ступені ў намінацыі «Лепшы празаічны твор».
Але галоўнае, што ўсвядоміла школьніца: яе абавязак – захаваць памяць нашчадкаў, ганарыцца продкамі, ведаць гісторыю роднага краю, каб не парваць тую тоненькую, але даволі трывалую нітачку, што навекі звязвае пакаленні людзей.
Людміла КУЗЬМІНА

Последние новости

Актуальные новости

В июле подорожают сигареты. Рассказываем какиe

26 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Стало известно, когда в Чаусах пройдут соревнования по летнему биатлону на призы Динары Смольской

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк ограничил снятие наличных с банковских карт. Что происходит?

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Участковый инспектор Чаусского РОВД рассказывает, кто такие тунеядцы и как не попасть в их число

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Мутная схема привела к уголовному делу и необходимости уплаты в 500 тысяч

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, как белорусы будут работать и отдыхать в июле. Большие выходные уже скоро

26 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем