Чавускія дзеткі паслухалі казкі на падушках

Чавускія дзеткі паслухалі казкі на падушках

Калі мы былі маленькія, бабуля перад сном чытала нам цікавыя і забаўляльныя казкі. Пад іх мы вельмі хутка засыналі, бо бабулін пяшчотны голас супакойваў і лашчыў. А якія салодкія гісторыі мы бачылі ў сне, і не распавядзеш. Падчас веснавых канікул частымі гасцямі Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея сталі малодшыя дзеткі, для якіх супрацоўнікі арганізацыі падрыхтавалі інтэрактыўны праект «Казкі на падушках».

І першымі, каму пашанцавала акунуцца ў сапраўдны беларускі быт мінулага і паслухаць цікавыя казкі, былі дзеткі з ЦДА Чавус.
Мерапрыемства адбылося ў этнаграфічнай зале музея, дзе ўсё дыхае нашай беларускай спадчынай. Каб дзеткам было ўтульна, яны размясціліся на раскіданых па падлозе падушках. Мясцовая жыхарка Марфа Сямёнаўна, якая з’явілася ў зале, спачатку пазнаёмілася з гасцямі, потым распявала ім, як правільна на беларускай мове называюцца элементы яе адзення. Затым ужо прынялася расказваць казку «Заяц і вожык». Паслухаўшы яе, дзеці даведаліся, што для вырашэння розных пытанняў патрэбен розум і кемлівасць.


Пасля разам з Марфай Сямёнаўнай малыя ўзгадалі беларускі алфавіт і адгадалі загадкі на роднай мове. Госці былі вельмі ўражаны сустрэчай і пакідалі музей задаволенымі.

Последние новости

Актуальные новости

В июле подорожают сигареты. Рассказываем какиe

26 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Стало известно, когда в Чаусах пройдут соревнования по летнему биатлону на призы Динары Смольской

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк ограничил снятие наличных с банковских карт. Что происходит?

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Участковый инспектор Чаусского РОВД рассказывает, кто такие тунеядцы и как не попасть в их число

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Мутная схема привела к уголовному делу и необходимости уплаты в 500 тысяч

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, как белорусы будут работать и отдыхать в июле. Большие выходные уже скоро

26 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем