Айцец Гжэгож Ксёнжэк – ксёндз чавускай парафіі

Сам ён родам з Польшчы. Нарадзіўся ў горадзе Лодзь у рабочай сям’і. Быў адзіным і доўгачаканым дзіцём, вельмі хваравітым, першыя паўгода жыцця правёў пад наглядам медыкаў, нават быў хрышчоны ў шпіталі. Бацька працаваў токарам у цепласетках, а маці была прыёмшчыцай на шкарпэтачнай фабрыцы. Зарабляючы цяжкай працай, бацькі марылі аб лепшым жыцці для сына. Ён бачыўся ім салідным інжынерам з высокім узроўнем заробку. Марылі і аб унуках, бо самі са шматдзетных сем’яў.
Гжэгож добра вучыўся, многае яго цікавіла. У малодшых класах дадаткова займаўся ў балетнай школе, паказаў сябе здольным да харэаграфічнага мастацтва і ўдзельнічаў у балетных спектаклях у Вялікім тэатры Лодзі. Але лёсавызначальнымі аказаліся для хлопчыка зусім іншыя заняткі. Гэта былі ўрокі рэлігіі. Асаблівы след у душы Гжэгожа пакінула манахіня Галіна. Сваёй самаахвярнасцю, дасціпнасцю, духоўнай магутнасцю яна ўразіла юнака, паслужыла прыкладам, які прымусіў задумацца аб сваім месцы ў жыцці.
Было прынята няпростае рашэнне – стаць святаром, прысвяціць сябе служэнню Богу. Для бацькоў гэтая навіна была нечаканай. Не было спадзявання нават на тое, што ён бу-дзе жыць побач. Але глыбокаверуючыя самі, яны прынялі выбар Гжэгожа, змірыўшыся з лёсам.
З 1990 па 1997 гады працягвалася яго вучоба ў Папскай тэалагічнай Акадэміі г.Кракава. У 1996 годзе Гжэгож Ксёнжэк прыняў вечныя мана-скія абеты ў Ордэне Набожных школаў (піяраў), атрымаў дыяканскае прысвячэнне, а ў 1997 годзе стаў святаром і атрымаў дыплом магістра дагматычнага багаслоўя. Як некалі манахіня Галіна, працаваў настаўнікам рэлігіі ў Піярскай сярэдняй школе ў Ловічы (Польшча), выконваючы пастырскае служэнне ў парафіі св.Войцэха. У айца Гжэгожа чатыры дыпломы, ёсць і ступень магістра ў галіне клінічнай псіхалогіі. Педагогіка для яго не прафесія, а стыль жыцця, бо навучанне дзяцей асновам рэлігіі – гэта вельмі тонкая духоўная сфера.
З 5 жніўня 2007 года Гжэгож Ксёнжэк выконвае пастырскае служэнне ў Беларусі. Спачатку яму давялося працаваць у Шчучыне і Лідзе. Затым ён быў накіраваны ў Чавусы, дзе да яго служылі ксёнзамі Францішак Рудзь, Сяргей Бараўнёў, Андрэй Табор. Айцец Гжэгож лічыць, што ў яго прыходзе ў Чавусах вельмі добрыя людзі. У касцёл рэгулярна прыходзяць каля 60 чалавек. Кожную першую пятніцу месяца ксёнз сам  наведвае хворых і нямоглых, ажыццяўляе таінствы, размаўляе з людзьмі, дапамагае ім. Тры групы па ўзросту арганізаваны айцом Гжэгожам для выкладання дзецям асноў хрысціянства, законаў Касцёла. Ужо ёсць і выпускнікі, якія пайшлі ў вялікае жыццё, іх духоўны настаўнік імі ганарыцца. Чатыры разы пабываў на чавускай зямлі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, ён высока ацаніў узровень узаемадзеяння прадстаўнікоў мясцовых улад і духавенства. На ўсе просьбы айца Гжэгожа: ці то пераабсталяванне касцёла, або прыём замежных наведвальнікаў у Чавусах, кіраўніцтва і арганізацыі раёна рэагуюць прыхільна і аказваюць дапамогу.
Многае зроблена за сем гадоў, шмат планаў на будучыню. “Вельмі важна, – лічыць айцец Гжэгож, – запаліць агеньчык веры і любові ў душах людзей. Бо за шматгадовае праследванне царквы і касцёла многае парушана. А на аднаўленне традыцый патрабуецца час, намаганні  і цярплівасць. Людзей трэба разумець і любіць такімі, якія яны ёсць.  А вера ў Бога і дабро дапаможа ім стаць  лепшымі”.
Н.ШКРЭДАВА.

Последние новости

Актуальные новости

Могилевская область занесена на Республиканскую доску Почета. Какие организации могилевщины туда попали

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, что выставка аграрной промышленности «БЕЛАГРО – 2025» пройдет с 3 по 7 июня

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Нетрезвого бесправника останавливали со стрельбой в Шклове

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Двое могилевчан получили по 25 лет лишения свободы за совершенное в 2000 году преступление

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем