Сваё меркаванне наконт пратэстаў выказаў Валерый Гаўрыш

Даводзіцца часта ўступаць у палеміку з рознымі людзьмі наконт праходзячых у краіне пратэстных акцый. Не адмаўляючы права кожнага на асабістую думку, я хачу выказаць сваю пазіцыю па тых характэрных пытаннях, якія ўзнікаюць у спрэчках.

Па-першае, успомнім, з чаго пачаліся пратэсты. Быццам супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта. Заўважу, вынікаў, якія яшчэ не былі аб’яўлены, бо іх яшчэ не падлічылі ў ЦВК, а пратэстоўцы ўжо выйшлі на вуліцы. Па-другое, канстытуцыйны абавязак МВД, унутраных войск трымаць дысцыпліну і парадак у грамадстве, а той быццам бы стыхійны натоўп напралом рухаўся на іх. Ды яшчэ правацыравалі супрацоўнікаў, кідаючы ў іх камяні, іншыя прадметы, што пагражала жыццю і здароўю праваахоўнікаў. А наўмысныя наезды аўтамабілямі? Пра гэта мае апаненты не любяць узгадваць, толькі кажуць адно і тое ж: «Міліцыя пабіла невінаватых выпадковых людзей». А на мой погляд: міліцыя, АМАП не дапусцілі перамогі хаасу і анархіі ў краіне. Дзякуй ім за гэта.
Невялікае адступленне. У Кіргізіі ў выніку змены ўлады па сцэнарыі каляровай рэвалюцыіі змяніўся ўжо трэці прэзідэнт. І кожны раз крымінальныя элементы рабуюць крамы, салоны, кафэ індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры сілавым перавароце, што адбыўся ў гэтым годзе, разграмілі, нават, золатаздабываючую дзяржаўную фабрыку. Я хачу, каб мае словы пачулі нашы ІП і задумаліся, каго падтрымліваць. Пакуль наша міліцыя на сваім месцы, вашы крамы і тавары пад яе аховай.
Рухаемся далей, мае паважаныя апаненты. Наскокам зламіць сілавікоў не атрымалася, тады ў ход пайшла іншая зброя: траўля супрацоўнікаў, пагрозы іх сем’ям, у тым ліку дзецям, пашкоджанне маёмасці. Мірным гэты пратэст назваць язык не паварочваецца. У мяне ў Мінску знаёмы, з ім часта размаўляем і па тэлефоне, і па скайпу. Сусед па дому ў яго – супрацоўнік міліцыі, з якім у кватэры пражываюць дачка і зяць. Дачка бацьку даканала: «Спыніце насілле, спыніце хапун!». А ў адну цудоўную раніцу, калі яны з мужам выйшлі на двор, каб ехаць на працу, вачам не паверылі: іх машына была сапсаваная. Пратэстоўцы не ведалі, што дачка міліцыянера за іх. А яна ў роспачы ўжо зусім па-іншаму загаварыла. Што ж, пакуль мяне асабіста не закране…
Валерый ГАЎРЫШ