Этнасвята “У госці да радзімічаў” 19 верасня прайшло ў Радамлі

Этнасвята “У госці да радзімічаў” 19 верасня прайшло ў Радамлі

Здаўна жыло каля Сожа і Дняпра старажытнае племя радзімічаў. Шануючы памяць аб продках вось ужо сёмы раз у аграгарадку Радамля адбываецца этнасвята стылістыцы ранняга сярэднявечча “У госці да радзімічаў”. Яго ўрачыста адкрыў старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў. Ён адзначыў, што Замкавая гара – помнік пад адкрытым небам, прадмет гонару ўсіх жыхароў нашага раёна і запрасіў усіх прысутных добра правесці час на такім самабытным свяце. Конкурс “Радзіміцкія забавы” і этнаквэст сабраў усіх аматараў беларускасці і старажытнасці.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Падарожжа ў сівую даўніну”. Гледачы пазнаёміліся с заняткамі продкаў і легендамі аб іх. Побыт, звычаі і абрады славянскага племені радзімічаў выклікалі цікавасць гледачоў. Здабыванне “жывога агню”, карагоды, гульня “Турыцы”, абрад крэмацыі і баявыя сутыкненні з ворагамі, паказалі, што радзімічы былі працавітым і мірным народам, але маглі бараніць свае землі ад нападу. Даведаліся ўдзельнікі свята і аб паганскіх вераваннях радзімічаў, іх багах і звычаях. Капішча пад адкрытым небам дазволіла нібыта стаць удзельнікамі падзей.

Конкурс “Радзіміцкія забавы” складаўся з некалькіх этапаў, журы давала адзнаку падвор’ям, стравам, уменню ствараць лялькі-абярэгі. Для гледачоў творчыя калектывы, у ліку якіх госці з Барысава – ансамбль сярэдневечнай музыкі “Вір”,  калектыў “Вясковачкі” са Слаўгарадчыны, ансамбль “Адраджэнне” з Хоцімску. Выступалі для гасцей свята клубы гістарычнай рэканструкцыі “Вітланд” і “Волат” з Мінску і Жодзіна, а таксама прадстаўнікі нашага раёна.

Удзельнікі свята частаваліся стравамі традыцыйнай кухні, вучыліся ў рамеснікаў на майстар-класах, удзельнічалі ў гульнях, мелі магчымасць набыць сувеніры на памяць.

Последние новости

Актуальные новости

С какими вопросами жители Чаус обратились к председателю райисполкома?

14 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

Семейный фестиваль «Папа, мама, я – футбольная семья» пройдёт в Чаусах 17 мая

14 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

Создание новых производств и рабочих мест: как реализуются инвестпроекты в Могилевской области

14 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

[ВИДЕО] Смертельное ДТП произошло в Чаусском районе

14 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

Мужчина порыбачил на Br2,5 тыс. в Лунинецком районе, возбуждено уголовное дело

14 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

Могилёвский облисполком проведёт горячую линию по вопросу занятости для несовершеннолетних

14 мая 2025
Читать новость