Васіль Клімаў з Чавус узгадвае ваеннае дзяцінства

Дзіця заўсёды памятае найбольш яскравыя моманты свайго маленства. Гэта можа быць набыццё даўно чаканай цацкі, або падарожжа ў невядомыя мясціны, ці сустрэча з цікавымі людзьмі. Але шмат у Беларусі людзей, найбольш запамінальнымі момантамі дзяцінства каторых з’яўляюцца падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, са стратамі і голадам, небяспекай і барацьбой за выжыванне. Апаленыя полымем вайны фрагменты маленства, нягледзячы на вялікі адрэзак часу, не могуць знікнуць з памяці сталых людзей. І кожны з іх нясе гэты груз праз сваё жыццё, робячы ўсё дзеля таго, каб дзеці, унукі і праўнукі не зведалі такога гора і жылі пад мірным небам, радуючыся кожнаму новаму дню.

Вось што расказаў жыхар Чавус Васіль Нікіфаравіч Клімаў:
– Нарадзіўся я 1 красавіка 1937 года. Так што ў пачатку вайны мне ішоў пяты год. Эпізоды, звязаныя з вайной, назаўсёды застануцца ў маёй памяці. Першы ўспамін – прынесеныя дамоў два процівагазы, знойдзеныя мной у збажыне.
Мой бацька працаваў загадчыкам фермы, якая была недалёка ад вёскі, а калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, накіраваўся на мабілізацыйны пункт. Але спачатку яго не ўзялі на фронт, таму, вярнуўшыся дамоў, ён працягваў займацца гаспадаркай і быў сувязным у партызанскім атрадзе Паўлава. Нашу вёску Малое Запаточча часта наведвалі немцы з гарнізона, які ахоўваў мост праз Друць. Яны забіралі ў жыхароў прыпасы, курэй, свіней.
Аднойчы я са стрыечным братам гуляў у свірне. Пачуўшы шум, немцы вырашылі, што там хаваюцца партызаны, і пачалі страляць, але жанчыны адчынілі дзверы і паказалі, што тут толькі дзеці. Вельмі часта нам і іншым жыхарам вёскі даводзілася хавацца ў зямлянках, загадзя выкапаных у полі. Памятаю, як у час бамбежкі зімой я бег па полі да зямлянкі, і калі  бачыў, што самалёты ляцяць нізка, падаў у снег, баяўся варухнуцца, а калі яны адляталі далей, што было сілы нёсся туды, дзе чакала выратаванне. Яшчэ раз трапіў пад нямецкія кулі вясной у 1944 годзе. Нямецкія войскі адступалі, ім быў патрэбен мост праз рэчку Арлянку, і ішло яго будаўніцтва. А дзеці прыйшлі купацца, шумелі. Немцы, выскачыўшы з лесу, не разбіраючыся, пачалі страляць, але нам удалося ўцячы.
Пасля вызвалення, у адным з хлявоў мы, хлапчукі, знайшлі порах, пакінуты немцамі. Пачаўшы небяспечную гульню, кідалі яго ў агонь. Я абпаліў сабе твар і ўсё лета нічога не бачыў. Лекаў і медыцынскай дапамогі не было, таму спадзявацца даводзілася толькі на малады арганізм –  і зрок паступова вярнуўся.
Нашай сям’і вельмі цяжка жылося пасля вайны. Бацька загінуў пад Варшавай. Маці, каб уратаваць нас ад голаду, пякла хлеб з кветак люцэрны, бацвіння, варыла стравы з крапівы, шчаўя, пякла аладкі з мёрзлай бульбы, якую мы збіралі, калі толькі пачынаў зыходзіць снег. Босыя ногі вязлі ў халоднай земляной кашы, але на гэта ніхто не звяртаў увагі, бо галоўным у той час было выжыць.
У школу пайшоў только ў 1945 годзе ў суседнюю вёску за 3 км. Да кастрычніка хадзіў басанож, калі зямля падмярзала – насіў лапці. Затым школу адкрылі і ў нашай вёсцы, у нашай хаце. Для мяне гэта было вельмі зручна: злез з печы – і ты ўжо ў класе.
Мы – дзеці вайны. На помнік, прысвечаны ваеннаму дзяцінству, грошы збіралі ў асноўным менавіта тыя людзі, час маленства якіх супаў з вайной. З кожным годам і ветэранаў Вялікай Айчыннай, і нас застаецца ўсё менш. Пакідае  жыццё тое пакаленне, якое вучылася, будавала новае жыццё пасля гэтай страшэннай вайны, каб цяпер добра жылося нашым нашчадкам.
В.КЛІМАЎ.

Последние новости

Актуальные новости

Механизатор сельхозпредприятия похитил 150 л топлива

31 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко – послам: нужна “военная мобилизация”, чтобы удержать экономику страны

31 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чаусская РЭГИ напоминает о требованиях при эксплуатации газоиспользующего оборудования

31 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Областной фестиваль молодёжного творчества “Талантриум” ждёт своих талантов

31 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Военные амбиции Польши: насколько они реальны и стоит ли переживать? Мнение Виталия Руцкого

31 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

50-летие совместной жизни. Антонина и Василий Триушенко из Чаусского района отметили золотую свадьбу

31 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем