В чаусской парафии новый ксендз

Каталікі Чавускага раёна адзначылі свята Успення Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Божай 15 жніўня. Урачыстае набажэнства з гэтай нагоды адбылося ў чавускім касцёле, яго праводзіў выконваючы абавязкі пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла Віталь Слука.

Ён ужо больш за паўтары месяцы служыць у нашым горадзе. Мы папрасілі ксёндза Віталя крыху распавесці аб сабе і сваіх уражаннях аб парафіянах, нашым рэгіёне.
– Да прызначэння ў Чавусы я ўжо неаднаразова наведваў ваш горад. З айцом Гжэгажам Ксёнжэкам мы даўно знаёмыя, належым да аднаго ордэна піяраў. Ён вельмі добра адгукаўся аб людзях і умовах служэння ў Чавусах. Айцец Гжэгаж прадставіў мяне парафіянам, мы пазнаёміліся, паразмаўлялі вельмі душэўна. Наогул, прыход невялікі, ўсе ведаюць адзін аднаго, таму ўзаемапаразуменне ў нас ўжо ёсць. Вернікі – арганізаваныя і добразычлівыя людзі.

Уражвае будынак касцёла, масштабы. Традыцыі каталіцкай веры на чавускай зямлі старадаўнія і трывалыя, мне аб гэтым ужо вядома. Сярод парафіян ёсць моладзь – гэта вельмі важна. Наперадзе яшчэ сустрэчы з вернікамі, якія жывуць у сельскай мясцовасці, – расказ­вае айцец Віталь.

– Сам я родам з Заходняй Беларусі. Нарадзіўся ў Лідзе. Бацькі мае – людзі веруючыя, простыя. Тата працаваў электрыкам, маці загадвала сталовай, зараз яны ўжо на пенсіі. Я з дзяцінства наведваў богаслужэнні разам з татам, маці і двума старэйшымі сёстрамі.
Недзе ў сёмым класе з’явілася адчуванне майго прызначэння ў служэнні Богу. Калі вырашаўся мой далейшы лёс пасля заканчэння школы, расказаў бацькам пра свае планы атрымаць духоўную адукацыю, яны мяне падтрымалі. Навучаўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Кракаве.

Да прызначэння выканаўчым абавязкі пробашча ў Чавусах я быў вікарыем Касцёла Святой Тэрэсы Авільскай у Шчучыне. У гэтым горадзе насельніцтва складае 16 тысяч чалавек, палова з іх – католікі, астатнія – праваслаўныя. Беларусы – людзі вельмі талерантныя і мірныя. Касцёл занепакоены складанай сітуацыяй у нашым грамадстве і моліцца аб адзінстве і спакоі ў нашай краіне.

Наталля ШКРЭДАВА

Последние новости

Актуальные новости

В июле подорожают сигареты. Рассказываем какиe

26 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Стало известно, когда в Чаусах пройдут соревнования по летнему биатлону на призы Динары Смольской

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Беларусбанк ограничил снятие наличных с банковских карт. Что происходит?

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Участковый инспектор Чаусского РОВД рассказывает, кто такие тунеядцы и как не попасть в их число

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Мутная схема привела к уголовному делу и необходимости уплаты в 500 тысяч

26 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, как белорусы будут работать и отдыхать в июле. Большие выходные уже скоро

26 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем