Свята беларускага пісьменства на Магілёўшчыне [Збіраемся ў Бялынічы!]

Раённы цэнтр Магілёўскай вобласці Бялынічы ў першую нядзелю верасня 2020 года будзе сустракаць гэта маштабнае свята. Дарэчы, першапачаткова яно называлася Дзень беларускага пісьменства і друку і адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод урачыстасці з гэтай нагоды ладзяцца ў тых гарадах нашай краіны, якія вызначаюцца старадаўняй багатай гісторыяй, культурнымі набыткамі. Многія з цэнтраў свята з’яўляліся крыніцамі асветы, літаратуры і пісьменства ў розныя часы, гэтыя гарады падарылі свету знакамітых грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў і паэтаў, друкароў і асветнікаў.

У Прыдняпроўскім краі свята беларускага пісьменства ладзілася ўжо тройчы. Яго «сталіцамі» ў розныя гады станавіліся Мсціслаў, Шклоў і Быхаў. А сёлета эстафету XXVII Дня беларускага пісьменства прымаюць Бялынічы. Урачыстасці пройдуць у горадзе 5 і 6 верасня. Чаму менавіта гэты населены пункт абраны цэнтрам вялікага рэспубліканскага свята?

Бялынічы – старажытны  горад «белых начэй», радзіма вядомых творчых асоб, «сакральнае месца хрысціян Беларусі і свету.

У пісьмовых крыніцах Бялынічы ўзгадваюцца ў 1577 годзе, але гісторыя горада пачынаецца на некалькі стагоддзяў раней. Існуе паданне, што ў 1240 годзе, калі хан Батый захапіў Кіеў, некалькі братоў-манахаў са старадаўняй візантыйскай іконай уцякалі ад ворагаў: спачатку па Дняпры, затым па Друці дабраліся да мясціны з высокай гарой, пакрытай лесам. Тут яны заснавалі манастыр і адбудавалі царкву ў гонар прарока Іллі. У гэтым месцы здарыўся сапраўдны цуд. Ад святога абраза пайшоў такі свет, што нават ноччу было бачна як удзень, таму і з’явілася назва паселішча «Белыя ночы – Бялынічы».

Гэты горад яшчэ называюць варотамі Магілёўшчыны. Бялынічы знаходзіліся пад апекаваннем Льва Сапегі, вялікага канцлера ВКЛ, знакамітага палітычнага дзеяча, філосафа, законатворцы, які з’яўляецца адным з аўтараў Статута Вялікага Княства Літоўскага. У Бялыніцкім раёне, у фальварку Крынкі нарадзіўся мастак, палотны якога сталі яскравай старонкай нацыянальнай і сусветнай культуры. Між іншым, менавіта мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі стане адной з галоўных пляцовак свята, а яшчэ бібліятэка і адноўлены гарадскі парк Ліпавы Гай.

Часу да пачатку свята беларускага пісьменства засталося не вельмі шмат, таму Бялынічы актыўна рыхтуюцца, горад пераўтвараецца на вачах, мяняюцца вуліцы, адміністрацый-ныя будынкі, сацыяльныя і аб’екты жыллёвага фонду.

Праваслаўная капліца, узведзеная мясцовымі будаўнікамі на Ільінскай гары – месцы, адкуль узялі пачатак Бялынічы, стане духоўным помнікам продкам, якія заснавалі тут манастыр і прыходзілі на паклон да цудатворнай іконы Бялыніцкай Божай Маці. Спіс абраза таксама пабачаць наведвальнікі свя-та. На жаль, ікона знікла, але захаваліся яе шматлікія копіі.

Пад час свята каля царквы ў гонар Іконы Божай Маці Бялыніцкай будзе адкрыта скульптура «З’яўленне іконы». Яе аўтарам з’яўляецца Аляксандр Мінькоў. Гранітная статуя памерам 3х2 метры ўяўляе сабой выяву анёла, які трымае крыламі бронзавы абраз Божай Маці.

Наведвальнікам свята абяцаюць шмат цікавага. Як адзначаюць арганізатары, у яго рамках удзельнікі і госці змогуць пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Збіраемся ў Бялынічы!

Последние новости

Общество

Жители Чаусского района поздравляют друг друга с Праздником Труда

1 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусах проходит ярмарка . В праздник спешите за покупками!

1 мая 2025
Читать новость
Актуальные новости

Могилевская область занесена на Республиканскую доску Почета. Какие организации могилевщины туда попали

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, что выставка аграрной промышленности «БЕЛАГРО – 2025» пройдет с 3 по 7 июня

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем