[Малавядомая Магілёўшчына] Падарожжа карэспандэнтаў у аграгарадок Расна Дрыбінскага раёна

[Малавядомая Магілёўшчына] Падарожжа карэспандэнтаў у аграгарадок Расна Дрыбінскага раёна

Карэспандэнты «Іскры» даведаліся, што ў цэнтры аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна на Магілёўшчыне размяшчаецца старажытны касцёл. Вырашылі наведаць гэты населены пункт. У паездку збіраліся хутка, не адкладаючы мэту ў доўгую скрыню. І вось, неўзабаве ўжо едзем па прасторах Магілёўшчыны, усё хутчэй аддаляючыся ад роднага горада. Літаральна праз паўтары гадзіны бачым шыльду з надпісам «Расна». Куды накіравацца ў далейшым – не ведаем. Аграгарадок знаходзіцца як бы на ўзвышшы, унізе раскінуліся палі, бяжыць невялікая рачулка Вярбоўка. Мы спыніліся, як нам падалося, у цэнтры.

Разглядаючы наваколлі, і не меркавалі, што за некалькі крокаў ад нас ўбачым дах шыкоўнага старадаўняга будынка. Пацікавіліся пра касцёл у мясцовых жыхароў. Рушылі насустрач першаму мінаку, які з гонарам адказаў: «Гэта касцёл Святога Казіміра. Славутасць аграгарадка!».
Храм захаваўся ў часткова разбураным стане. Мы пайшлі ў бок пабудовы. А як толькі падышлі бліжэй, анямелі ад захаплення. Шыкоўны будынак прыцягваў позірк: вялікасныя калоны ўзнесліся ў вышыню, паўкруглыя вокны размяшчаюцца абапал. Прайсці і не зазірнуць хоць акрайкам вока – было проста немагчыма. Вядома, гэтаму будынку патрабуецца аднаўленне, ён моцна пашкоджаны, засталася толькі аснова касцёла, пабудаванага ў XIX стагоддзі.

Аднак, прыехаўшы дадому, вывучыўшы звесткі літаратурных архіваў, мы высветлілі, што аналагаў Раснянскаму касцёлу няма. Як распавялі мясцовыя жыхары, першы, яшчэ драўляны, храм у мястэчку з’явіўся ў сярэдзіне XVIII стагоддзя і меў назву Святога Касьмы. У верасні 1775 года, з дазволу імператрыцы Кацярыны II касцёл на няпэўны час быў зацверджаны парафіяльным. Драўляны храм праіснаваў да пачатку XIX стагоддзя, быў знішчаны моцным пажарам. Будаўніцтва новага мураванага касцёла працягвалася з 1812 па 1818 гады. А ў 1819 годзе ён быў асвячоны ў гонар Святога Казіміра.

Вядома, што яшчэ ў 1910 годзе ён знаходзіўся ў добрым стане, быў дзейсным і не патрабаваў рамонту. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна пацярпеў і больш не аднаўляўся. Па чутках, з яго пачынаўся падземны ход, нібыта можна было прайсці на другі бок возера. У падзямеллі храма захоўваліся боепрыпасы, якія былі ўзарваныя, з-за чаго сам тунэль заваліла, а ад касцёла засталіся адны разваліны.

Акрамя самога Раснянскага касцёла на прылеглай тэрыторыі размяшчаліся: гаспадарчая пабудова, агарод, сад, могілкі, драўляная званіца. Яны таксама не захаваліся. Храм гэты з’яўляецца помнікам архітэктуры даволі рэдкага для Беларусі стылю класіцызма, нагадвае рымскія будынкі. Руіны касцёла – не адзіная славутасць аграгарадка. Таксама тут знаходзяцца рэшткі помніка канца XIX стагоддзя – сядзібнага комплексу Спыткоўскіх. Ёсць на гэтай тэрыторыі і габрэйскія могілкі, якім больш за 300 год. Так, невялікі аграгарадок мае некалькі культурна-гістарычных каштоўнасцяў, якія прыцягваюць падарожных людзей.

Мы даведаліся, што словам «расна» называлі ўпрыгажэнні, якія насілі жанчыны з багатых саслоўяў. Калі Расна быў горадам (а маюцца і такія звесткі), у ім былі добра развіты рамёствы і гандаль, якія прыносілі немалы прыбытак. У сувязі з гэтым паселішча называлі Расна.
Вяртаючыся дадому, уражаныя журналісты, доўга дзяліліся адзін з адным станоўчымі эмоцыямі, яшчэ раз пацвердзіўшы, што адпачываць на тэрыторыі Магілёўшчыны цікава і пазнавальна.

Людміла САЎЧАНКА

Последние новости

Актуальные новости

Могилевская область занесена на Республиканскую доску Почета. Какие организации могилевщины туда попали

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, что выставка аграрной промышленности «БЕЛАГРО – 2025» пройдет с 3 по 7 июня

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Нетрезвого бесправника останавливали со стрельбой в Шклове

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Двое могилевчан получили по 25 лет лишения свободы за совершенное в 2000 году преступление

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем