Якія словы вымаўляем?

3 лютага ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з ненарматыўнай лексікай. Па колькасці нецэнзурных слоў і выразаў руская мова апынулася на 3-м месцы. На першым – англічане, на другім – галандцы.

Але давайце паспрабуем разабрацца, шаноўныя чытачы, што такое ненарматыўная лексіка? Гэта не толькі непрыстойныя і вульгарныя словы, мацюканне, але і жаргонныя словы, словы-паразіты, канцэлярызмы, дыялектызмы. Дык з чым нам прапануюць змагацца, адзначаючы Сусветны дзень барацьбы з ненарматыўнай лексікай? Мяркую, што ўсё ж маецца на ўвазе барацьба з брыдкаслоўем. Як кажуць супрацоўнікі Брытанскага Адукацыйнага Цэнтра, выкарчоўванне нецэнзурных выразаў павышае прэстыж краіны.

Газета «Іскра» неаднойчы друкавала матэрыялы на тэму барацьбы з брыдкаслоўем. Я хачу засяродзіць увагу на такіх, на мой погляд, несумяшчальных паняццях як жанчына і брыдкаслоўе. А штуршок да маіх разважанняў я атрымаў пры сустрэчы са школьнікамі. Пасля размовы да мяне падышоў адзінаццацікласнік і сказаў: «Акцыя, якую вы праводзіце па барацьбе з брыдкаслоўем сярод моладзі, патрэбная, карысная. Але працуйце вы і з нашымі бацькамі ў гэтым накірунку». Я звярнуў увагу, што хлопец не назваў аднаго бацьку, мужчыну, ён выразна сказаў: «з бацькамі», гэта значыць: і з татам, і з маці.

Паважаныя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва! Брыдкія словы, якія вылятаюць з вашых вуснаў, гэта як плямы на сукенцы, ад якіх страчваецца і прывабнасць ваша, і павага да вас, і жаданне кахаць. З другога боку, вы – маці. Гэта вялікая адказнасць. Максім Горкі казаў: «Усё прыгожае ў чалавеку – ад промняў сонца і малака маці». Бяда, калі з малаком у дзіцячыя арганізмы трапляе атрута – вашы мацюкі.
Яшчэ трэба ведаць, што ў Рэспубліцы Беларусь брыдкаслоўе па юрыдычных законах разглядаецца, як парушэнне грамадскага парадку, зневажэнне асобы, на што ёсць адпаведныя артыкулы ў Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях, дзе прадугледжана адпаведная адказнасць.

Валерый ГАЎРЫШ

Последние новости

Актуальные новости

Фермерские хозяйства — в центре внимания. Александр Лукашенко совершает рабочую поездку в Житковичский район

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Делегация лесоводов Грузии посетила Чаусский лесхоз. Что интересовало гостей?

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Кому в Беларуси могут повысить пенсию на 40%?

14 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе чествовали комбайнеров-тысячников

13 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

15 августа в Чаусах пройдёт районный туристический слёт 2026

13 августа 2026
Читать новость
Актуальные новости

Посмотрели, как проходят рабочие будни студенческого отряда «Метеор» из второй городской школы

13 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем