Жанна Усцінава з Чавускага раёна расказала аб сустрэчы ў Быстрыцы

Па-еўрапейску ўтульны і прыгожы горад Быстрыца, што знаходзіцца ў Румынскай Трансільваніі, у лістападзе мінулага года зноў сардэчна сустрэў сяброў,  аматараў тэатра і літаратуры. Чаму зноў? Таму што міжнародны фестываль “Лівіу Рэбрану” праводзіцца тут ужо ў дзевяты раз і, увогуле, зусім нядаўна, а дакладней летам, тут адбыўся міжнародны фестываль фальклору, у якім удзельнічалі 32 краіны свету, у тым ліку і Беларусь. Фэст, прысвечаны памяці знакамітага румынскага паэта Лівіу Рэбрану (гэта накшталт нашага Янкі Купалы), праводзіцца штогод, і лаўрэатамі яго становяцца папераменна тэатральныя і літаратурныя дзеячы. Праграма фестывалю доўжылася з 27 лістапада па 1 снежня, а 2 снежня ва ўсёй краіне святкавалі Дзень Румыніі.

З першага імгнення горад Быстрыца і яго гасцінныя гаспадары зачаваравалі прадстаўнікоў нашай дэлегацыі.  А прадстаўляць сучасную беларускую паэзію на міжнародным узроўні прыехалі: вядучы метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Палханава Жанна Ільінічна, мастацкі кіраўнік УК “Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу”, паэтка, драматург Алена Беланожка, і аўтар допісу, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  ДУА “Гарбавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс: дзіцячы сад-сярэдняя школа” Чавускага раёна, паэтка Жанна Усцінава.

Тое, што нас тут сапраўды рады былі бачыць, мы адчулі з першага дня. У дзень адкрыцця фестывалю, 27 лістапада, усіх прадстаўнікоў дэлегацый з пяці краін свету: Францыі, Ізраіля, Балгарыі, Малдовы і Беларусі, запрасілі на прэс-канферэнцыю мэр горада Быстрыца Авідзій Тэадор Крэту і арганізатар фестывалю, дырэктар муні-цыпальнага цэнтра культуры, прэзідэнт міжнароднага саюза фальклорных фестываляў, пісьменнік, прафесар Дорэл Косма.

Наогул, у рамках фестывалю прайшло шмат запамінальных культурных мерапрыемстваў. Выступалі тэатральныя і музычныя румынскія калектывы з Бухарэста, Канстанцы, Бакэу. Мы захапляліся віртуозным выкананнем класічных  музыкальных шэдэўраў  Баха, Моцарта, Вэрдзі, Чайкоўскага Еўрапейскім дзяржаўным аркестрам з Бухарэста.   Затаіўшы дыханне, сачылі за арыгінальнай пастаноўкай п’есы “Дзядзя Ваня” А.Чэхава. Падпявалі спевакам падчас прагляду аперэты “Лятучая мыш”. І няхай мы не разумелі румынскай мовы, на якой ішлі пастаноўкі, але, я лічу, мова сапраўднага мастацтва зразумелая ўсім.

У гарадскім музеі, які носіць арыгінальную назву “Галерэя “Дом з ільвамі”, праходзілі прэзентацыі кніг знакамітага румынскага пісьменніка-сатырыка Карнэла Удры, прафесара Дорэла Космы і іншых румынскіх аўтараў. Тут жа адбыліся выставы карцін румынскіх мастакоў-карыкатурыстаў Актавіана Быку і  Габрыэля Русу. Пісьменнікі, паэты, мастакі з г.Быстрыца прэзентавалі нам свае творы.

Безумоўна, найбольш увагі ўдзялялася на фэсце запрошаным паэтам. Французскае, арабскае, балгарскае, малдаўскае і беларускае паэтычнае слова гучала неаднойчы. Першы раз падчас правядзення літаратурна-музычнай гасцінай  у “Галерэі “Дом з ільвамі”, затым у час прамога эфіру на тэлебачанні г.Быстрыца. Але, бадай, самае запамінальнае было падняцце на самую высокую вежу Трансільваніі, гатычнага евангелісцкага касцёлу 15 стагоддзя. Тут  адкрылася шыкоўная панарама горада Быстрыца і адбыўся прамы радыёмост з Парыжам. Упершыню ў гісторыі фестывалю прайшоў запіс выступлення ўдзельнікаў для новага міжнароднага радыё “Radio International BC”, якое асвятляе ўсе значныя культурныя падзеі сучаснасці. Трансляцыя перадачы вялася ў Францыі, Іспаніі, Грэцыі, Ізраілі. Мы, беларусы, на маю думку, пакінулі аб сабе яркае ўражанне. Наша эмацыянальна-узнёслая, экспрэсіўная, філасофска-разважлівая паэтыка “зачапіла” ўсіх: і ўдзельнікаў фэста, і простых румынскіх слухачоў. Незнаёмыя людзі падыходзілі, дзякавалі, выказвалі захапленне.

Акрамя афіцыйнай праграмы фестывалю ўсе чатыры дні  ішлі нефармальныя зносіны з іншамоўнымі паэтамі. Без перавелічэння можна запэўніць, што французы Жуэль Контэ і Марыева Сол, балгары Дзімітрый Пятроў і Мануэла Сімяонава, малдаванкі Вера-ніка Владэй і Лаура Тугарэў, ізраільцянін Хафіф сталі нашымі сябрамі. Мы абмяняліся кнігамі паэзіі, сувенірамі, візітоўкамі. Алена Беланожка нават вяла гаворку пра сумесныя праекты з Жуэлем Контэ і музычным джаз-бэндам з г.Канстанцы.

Падчас закрыцця фестывалю і ўручэння літаратурнай прэміі ўсе лаўрэаты дзякавалі арганізатарам за магчымасць  мець зносіны са сваімі іншамоўнымі калегамі. А мы, беларусы, ганарыліся тым, што маладой беларускай паэзіі дазволілі быць пачутай на міжнародным узроўні.

Ж.УСЦІНАВА.

Последние новости

Актуальные новости

Могилевская область занесена на Республиканскую доску Почета. Какие организации могилевщины туда попали

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, что выставка аграрной промышленности «БЕЛАГРО – 2025» пройдет с 3 по 7 июня

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Нетрезвого бесправника останавливали со стрельбой в Шклове

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Двое могилевчан получили по 25 лет лишения свободы за совершенное в 2000 году преступление

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем