Аб веры і малой радзіме ўспаміны Валянціны Пцічкінай

Аб веры і малой радзіме ўспаміны Валянціны Пцічкінай

Валянціна Ўласаўна ніяк не магла знайсці стары малітоўнік, якім яшчэ карысталася яе прабабуля, і вельмі хвалявалася з-за гэтага.
– Дзе ж мой ксёнжэк (так яна называла кнігу). Ён жа такі старадаўні, яму, мабыць, больш за двесце год, – прыгаворвала мая суразмоўца, перакладваючы паперы, дакументы, фота-здымкі. – Як на грэх згубіўся. Па ім яшчэ мае продкі чыталі ма-літвы. А бабуля Марыя і на памяць многія ведала і малілася ўголас, калі вернікі збіраліся разам на свята.


Жыццё так склалася, што родзічы па маці былі католікамі ў многіх пакаленнях. Дзед Міхаіл Яфімавіч быў родам з Глушы, або Новаягораўкі, як называецца вёска зараз, а бабуля Марыя Казімараўна з Лапеняў.

Раней такая была традыцыя, каб жаніліся аднавернікі, жылі ў Глушы ўсе дружна, былі адзін другому родзічамі ці кумамі.
А назва вёскі была такая, таму што ў глухіх мясцінах вельмі прыгожая прырода і зямелька добрая, вось людзі тут і сяліліся. Святы адзначалі разам, нам, дзецям, шмат гасцінцаў даставалася. А на Пасху вельмі смачнымі булкамі частаваліся. Жылі не дужа багата, але дружна.
Мая маці, Антаніна Хацятоўская, выйшла замуж без блага-славення за Уласа Купалава, хлопца зусім з іншай вёскі, з Чарэнак, можна сказаць, няверуючага. Пакінула бацькоў, перабралася з татам, які быў прызначаны кіраўніком МТС, у Чавусы. Нас, дзяцей, было сямёра, але двое братоў загінулі ў час вайны, застаўся толькі старэйшы – Іван. Ён быў для маці і чацвярых сясцёр апорай, не ведаю, як бы мы без яго ў галодны пасляваенны час выжылі, бо тату ў 35 год забіла маланкай, мы вельмі бедавалі. Іван пасля арміі вярнуўся дадому, працаваў. Ды яшчэ галоўны урач раённай бальніцы па-прасіў даглядаць яго карову, а нам за гэта даставалася малако, смачней якога я больш не спрабавала. Маці штодзённа малілася, і Бог нам дапамагаў. Мама добра шыла, давала і дачкам працу. Людзі заказвалі адзенне, а за гэта расплочваліся, хто чым мог.

Так яна знаходзіла магчымасць парадаваць нас на святы. Касцёла ў Чавусах не было, мне бабуля расказвала, што раней храм стаяў на месцы, дзе зараз будынак Белаграпрамбанка. Вернікі маліліся дома або на могілках. Раней многія з нашых родзічаў наведвалі касцёл у Радамлі, там вянчалі маладых і хрысцілі дзяцей, адпявалі нябожчыкаў. Але і гэты храм быў зруйнаваны. Я памятаю, што зрэдку ў Чавусы наведваўся ксёндз, і тады ўсе збіраліся ў адной хаце на малітву.

Пасля заканчэння школы Валянціна паспрабавала вучыцца на настаўніцу ў Омску, дзе таксама жылі далёкія ро-дзічы, але пацягнула дадому. Выйшла замуж за мясцовага хлопца Мікалая Пцічкіна. Некаторы час працавала піянерважатай у Жэліўскай школе, потым уладкавалася на сушыльны завод. Па прапанове кіраўніцтва скончыла курсы бухгалтараў, але па сямейных абставінах была вымушана змяніць месца работы. Доўгі час працавала ў раённай бальніцы малодшай медыцынская сястрой.

Зараз Валянціна Ўласаўна кожны тыдзень наведвае чавускі касцёл. Яна ліча, што жыць без малітвы немагчыма. І яна моліцца за дачку Ліду, унукаў Мікіту, Ксенію, Паліну і іншых родзічаў, гэта дае сілы, дапамагае справіцца з хваробамі і ўзростам.

Наталля ШКРЭДАВА

Последние новости

Актуальные новости

Работников культуры Чаусского района поздравляли с профессиональным праздником

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Сергей Дорожкин вручил ключи от нового микроавтобуса Чаусской библиотечной сети

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Надо кардинально действовать. Лукашенко поставил ребром вопрос о развитии севера Витебской области

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе сегодня проходит Единый день информирования

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Могилевской области сегодня прозвучат сирены — никаких действий предпринимать не нужно

15 октября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Тепло и душевно прошел концерт ко Дню матери в Чаусах

14 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем