Самапрадка – элемент побыту, якім карыстаецца жыхарка Чавус Антаніна Маскевіч

Самапрадка – элемент побыту, якім карыстаецца жыхарка Чавус Антаніна Маскевіч

«У гультаватай прахі і пра сябе няма кашулі» – такую прымаўку казалі даўным-даўно нашы продкі, калі жанчына не ўмела прасці. Цяпер маладым дзяўчатам гэта непатрэбна: зайшоў у краму, купіў гатовыя ніткі або тканіну – і вяжы ці шый што захочаш, а то і зусім гатовыя рэчы купіў, ды насі. Традыцыі нашых старэйшых пакаленняў, здаецца, разгубленыя, але ёсць яшчэ жанчыны ў нашым горадзе, якія ўмеюць і прасці, і ткаць. Памятае традыцыі і захоўвае іх жыхарка Чавус, Антаніна Рыгораўна Маскевіч, у якой мы пабывалі ў гасцях. У хаце самапрадка (калаўрот) на бачным месцы стаіць, і верацяно таксама маецца. Усё знаходзіцца ў працоўным стане. Жанчына з задавальненнем нас сустрэла і распавяла, як раней вечарамі пасля асноўнай працы жыхаркі Чавус пралі і ткалі.

– Прасці я пачала з пяці год, – расказвае Антаніна Рыгораўна, – гэта зараз нельга ўявіць, каб дзіця такога ўзросту займалася цяжкім відам працы, а тады, у пасляваенны час, дзеці працавалі змалку. Маёй маці трэба было многа чаго перерабіць па гаспадарцы і на осноўнай працы, таму закрывала нас з братам у хаце і бегла па справах. Вось і садзілася маленькая прасці. Зараз у дзяцей цацак поўны дом, а тады замест гульні пралка была.


Успаміны аб мінулым вельмі ўсхвалявалі жанчыну. Перш за ўсе  Антаніна Рыгораўна паказала нам самапрадку і як ёй карыстацца. Тэхналогія простая: намотваюцца дзве ніткі на самапрадку, для таго каб атрымаць у выніку адну шчыльную. А пасля гэтага працэсу з іх можна вязаць або ткаць усё, што толькі захочаш. Раней амаль у кожным доме  былі самаробныя ткацкія станкі (кросны). Вось і ў нашай гаспадыні станок уласнымі рукамі муж зрабіў, толькі ен не захаваўся. Шмат «вады выцякла» з таго часу.

– Калі маладая дзяўчына не ўмела прасці, яе ніхто замуж не браў, – усміхаючыся, кажа Антаніна Рыгораўна.
Звярнулі ўвагу і на тое, што ў жанчыны дома шмат саматканых рушнікоў з рознымі арнаментамі і малюнкамі, накідачкі на падушках, а на навалачках выразаныя і звязаныя кручком узоры. У гаспадыні ў хаце вакол рэчы ручной работы, увесь дом упрыгожаны.


– Мая бабуля і маці таксама пралі. Бывала, справяцца па гаспадарцы: карову падояць, жывёлу накормяць, есці нагатуюць і вечарам садзяцца за пралкі. Суседкі таксама прыходзілі ў супрадкі – сабіраліся на вясёлыя вечарынкі. Свету не было, запальвалі газніцы і да дванаццаці гадзін, а то і да часу ночы пралі, песні спявалі, розныя гісторыі баялі, – кажа Антаніна Рыгораўна, – а раніцай тая ж самая праца чакае: печ вытапіць, есці наварыць і многае іншае па дому зрабіць.


Паказала нам гаспадыня, як трэба карыстацца верацяном, якое мае выгляд драўлянай палачкі даўжынёй 30-40 сантыметраў,  завостранай з двух бакоў, для ўтрымання яе пальцамі і памяншэння плошчы апоры, калі яно круціцца, ўпіраючыся ў падлогу. Верацяно выконвае ролю скручвання валасоў пражы ў канацік, паварочваючыся вакол сваёй восі, і выкарыстоўваецца як шпулька для гатовай пражы.
Нам вельмі спадабалася ў гасцях у Антаніны Рыгораўны. Мы нібыта акунуліся ў гістарычныя часы мінулага. Галоўным у жыцці для гаспадыні заўсёды была праца, таму што час быў цяжкі, хацелася, каб у дзяцей было ўсё не горш за іншых, а для гэтага патрэбна было умець усё рабіць і шмат працаваць.
Людміла САЎЧАНКА
фота аўтара

Последние новости

Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Нетрезвого бесправника останавливали со стрельбой в Шклове

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Двое могилевчан получили по 25 лет лишения свободы за совершенное в 2000 году преступление

30 апреля 2025
Читать новость
80 гадоу́ перамогi

Лукашенко: мы наследники героев-победителей, этот статус ко многому обязывает и многих раздражает

29 апреля 2025
Читать новость
80 гадоу́ перамогi

Белорусы и русские сохраняют память о подвиге народа. Пример- Ирина Барышева из Новгородской области приехала на могилу деда в Антоновку Чаусского района

29 апреля 2025
Читать новость
80 гадоу́ перамогi

В ходе поисковой экспедиции «Все солдаты носили имена» обнаружены останки нашего земляка. Помогите установить его имя

28 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем