Этнасвята на Чавускай зямлі

Этнасвята на Чавускай зямлі

Радамля. Месца таямнічае і захапляючае. Для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, яно нават сакральнае.  Бо тут шмат стагоддзяў таму жылі нашыя продкі – радзімічы. Народ горды і працавіты. Займаліся земляробствам і жывелагадоўляй, ведалі рамёствы, промыслы. Былі яны людзьмі мірнымі, але, калі ўзнікала небяспека, бралі ў рукі зброю і мужна баранілі свае дамы і родных. Для таго, каб ворагі не наблізіліся незаўважанымі, на крутой гары быў узведзены замак з моцнымі сценамі. Але час няўмольны, шмат год як няма ўмацаванняў, знік і сам замак. Але засталася памяць нашчадкаў. Яна жыве і ўвасабляецца ў паданнях, а яшчэ ў свяце, якое запрашае дакрануцца да сівой даўніны, пачуць кліч продкаў, адчуць сваю прыналежнасць да велічнага…

Вось ўжо чацвёрты раз 26 і 27 жніўня  будзе праводзіцца ў Чавускім раёне этнасвята «У госці да радзімічаў», у рамках мясцовай ініцыятывы «Радамля – старажытны горад радзімічаў», праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванне якога ажыццяўляецца Еўрапейским Саюзам і які рэализуецца Праграмай развіцця ААН.


Этнасвята набыло папулярнасць як у людзей сталага ўзросту, так і ў моладзі. З кожным годам у Радамлі збіраецца ўсё больш людзей, неабыякавых да сваёй мінуўшчыны. Яны едуць сюды, каб адчуць атмасферу далёкіх часоў, пазнаёміцца са старадаўнімі звычаямі і традыцыямі радзімічаў. Ва усіх гасцей этнасвята ёсць таксама магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйных рамёствах, у народных гульнях ды забавах. А хто адмовіцца пакаштаваць стравы, прыгатаваныя па рэцэптах, якім не адна сотня год, ці набыць на стылізаваным  кірмашы вырабы майстроў? Дарэчы, умельцы з’язджаюцца ў Радамлю падчас этнасвята з самых розных куткоў Беларусі. Удзельнічаюць у ім і этнаграфічныя творчыя калектывы, а таксама прадстаўнікі аматарскіх гістарычных клубаў, якія робяць рэканструкцыі падзей сярэднявечча, як, напрыклад, «Хірд Ваўкі» з Жодзіна.

Сёлета свята «У госці да радзімічаў» будзе доўжыцца два дні, і яго арганізатары падрыхтавалі шмат новага і цікавага, аб гэтым сведчыць праграма мерапрыемства, размешчаная на першай старонцы «Іскры». А усім, хто прыедзе ў Радамлю з іншых месцаў, забяспечаць усё неабходнае для зручнага начлегу і цікавага баўлення часу. Калі ў вас ёсць планы на наступныя выхадныя, адкладзіце іх і наведайцеся у Радамлю. Не пашкадуеце.

Последние новости

Актуальные новости

Опасная «прожарка»: в Могилеве из-за оставленного без присмотра мангала загорелся дом

20 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В субботу карты «Беларусбанка» и ряда других банков могут работать со сбоями

19 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Какие вопросы обсуждались во время очередного исполкома в Чаусах?

19 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе набирает темп уборка кукурузы на силос

19 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Польшу прилетело – и началось. Чьи же всё-таки дроны и почему на самом деле соседи решили закрыть границу с Беларусью?

19 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Тиктокер обманул около 130 человек. Следователи установили подробности

19 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем