Чавускiя журналiсты наведалiся на свята беларускага пісьменства ў Касцюковічах

Чавускiя журналiсты наведалiся на свята беларускага пісьменства ў Касцюковічах

Касцюковічы 5-6 верасня прынімалі галоўны літаратурны форум краіны – XXXIII Дзень беларускага пісьменства. Гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца для захавання, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Касцюковічы сталі сталіцай 33-га свята пісьменства нездарма, гэты самабытны край падарыў краіне знакамітых пісьменнікаў – Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, спадчына землякоў стала лейтматывам свята. Трэба адразу адзначыць, што асноўнымі тэмамі мерапрыемстваў XXXIII Дня беларускага пісьменства сталі: Год беларускай жанчыны; 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны; юбілеі класікаў беларускай літаратуры; пяцігодка якасці. Кожная з тэм была адлюстравана ў творчых праграмах і рабоце пляцовак. А іх было некалькі дзясяткаў. На галоўнай вуліцы Касцюковіч разгарнуўся шэраг лакацый, у кожнай нельга было не затрымацца. Напрыклад, прадстаўнікі Быхаўскага раёна прысвяцілі выставу і тэатралізацыю Баркалабаўскай іконе Маці Божай, на крычаўскай пляцоўцы мы пабачылі сцэну з эпохі XVIII стагоддзя. Работнікі культуры Клічаўшчыны распавядалі аб партызанскім руху і друкаваным слове, Кругляншчына «вярнулася ў СССР». Даведаліся мы і аб традыцыі дрыбінскага шапавальства. Пятру Мсціслаўцу, беларускаму друкару і асветніку, прысвяцілі выставу жыхары Мсціслаўшчыны.

Мы наведалі пляцоўку Чавускага раёна, экспазіцыя называлася «Беларускі Даль з Чавус». Тут расказвалi аб жыцці і дзейнасці Івана Іванавіча Насовіча, праводзiлi экскурсію па экспазіцыі выставы, тэматычныя гульні і віктарыны. Людзей на тэрыторыі лакацыі нашага раёна было шмат.
Таксама мы наведалі выставы, сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, майстар-класы па мастацт­вам і рамёствам, паслухалі вершы ў выкананні аўтараў з розных куткоў Беларусі, пабывалі ў павільёне рэдкай кнігі, дзе прадстаўлены ўнікальныя старадрукаваныя выданні, мініяцюрныя кнігі.
На галоўнай святочнай сцэне Касцюковіч разгарнуўся грандыёзны тэатралізаваны паказ «Родная мова – мова шчаслівых людзей». Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел каля 600 артыстаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркест­ра Беларусі імя М. Я. Фінберга.
Прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкi гасцям і ўдзельнікам перадала намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. У цырымоніі прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Міністр інфармацыі Беларусі Дзмітрый Жук уручыў пераможцам прэстыжную Нацыянальную літаратурную прэмію. Ён адзначыў:
– У тым, што беларуская мова прыгожая, не трэба пераконваць. Відавочна, што мова сапраўды прыгожая і мілагучная. Яе можна апісаць рознымі словамі: гэта сэнс, гэта святочнасць, настрой, усмешкі на тварах гасцей і ўдзельнікаў свята. Гэта самае важнае. Гэта свята, традыцыю якога заклаў Прэзідэнт. Гэта ўжо 33-й Дзень пісьменства, гэта вельмі добрая традыцыя, якая ўкаранілася і аб’ядноўвае не толькі пакаленні, але і ўсю краіну праз нашы беларускія словы, праз нашу беларускую духоўнасць і традыцыі.

На галоўнай сцэне свята адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які яшчэ раз паказаў, якая таленавітая ў нас моладзь. Наогул, для дзяцей на свяце было арганізавана шмат тэматычных лакацый.
У рамках фестываля кнігі і прэ­сы юныя журналісты з аграгарадка Асінаўка Чавускага раёна прадставілі сваю газету «Школьны Веснік», яе чарговы нумар прысвечаны мясцоваму паэту, журналісту, кінематаграфісту Анд­рэю Ушакову, яго літаратурны псеўданім Андрэй Бязмежны. Аб ім і аб сваім выданні Кацярына Мяцёлкіна і Анастасія Цімашэнка расказалі намесніку прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч, міністру інфармацыі Дзмітрыю Жуку, губернатару Магілёўшчыны Анатолю Ісачанка і уручылі ім нумары «Школьнага Весніка».

Адным з яскравых момантаў свята стала адкрыццё скульп­турнай кампазіцыі «Алесь і Алеся»(па матывах твора народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова).
Мемарыяльная дошка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву заняла месца на будынку Цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая мае імя славутага земляка з 1996 года. У цырымоніі прыняла ўдзел дачка пісьменніка Алена Чыгрынава.
Дзень беларускага пісьменства – адно з нямногіх святаў у краіне, якое штогод знаходзіць новы горад-сталіцу. У наступным годзе літаратурную эстафету прыме Маладзечна.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор, зборнік твораў паэзіі» стала Вольга Русілка – аўтар кнігі «Котра». У намінацыі «Лепшы твор прозы» перамог Навум Гальпяровіч з творам «Чырвоны мост». Уладальнікам прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» стаў Анатоль Зэкаў за «Двор пад буслінымі крыламі». Лепшым публіцыстычным творам стала «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР» аўтарства Ігара Марзалюка. У намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Дзмітрый Радзівончык з кнігай «Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…». Кнігу «Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў» Генадзя Аўласенкі прызналі лепшым творам для дзяцей і падлеткаў. Перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбют» атрымала Паліна Корнева за твор «Запіскі юнай хірургіні».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў:
– Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца для ўсіх нас тым мастом, які паказвае дзяржаўную ўвагу да друкаванага слова, да прыгожага пісьменства, да кніг, выдадзеных у нашай краіне. Хацелася б, каб усе, хто мае дачыненне да мастацкіх твораў, лаўрэаты Націянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і тыя пісьменнікі, хто прысутнічаюць на гэтай гасціннай касцюковічскай пляцоўцы, і тыя, хто нас бачыць, ведалі, што ў нашай краіне ёсць такое свята. Разумелі, што на нас, літаратарах, сапраўды ляжыць адказнасць за тое, каб ствараць партрэт нашай краіны, традыцыі, пераемнасць.

Последние новости

Актуальные новости

Узнали, как проходит в Чаусском районе 6-й турслет актива РОО «Белая Русь» Могилевщины

12 сентября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Верность Закону и любовь к деталям: история старшего следователя Егора Власика из Чаус

12 сентября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Системы связи, вопрос мира, диалог с США и политика соседей. О чём ещё говорил Президент во время посещения общевойскового полигона Обуз-Лесновский

11 сентября 2026
Читать новость
Слайдер

Что будет за мусор в лесу? Чаусский лесхоз предупреждает

11 сентября 2026
Читать новость
Слайдер

Когда в Могилёвской области включат отопление? Приднепровщина может стать одной из первых

11 сентября 2026
Читать новость
Актуальные новости

Изменился порядок назначения и выплаты пособий. Каких именно и что ещё важно знать?

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем