На свята Купалле ў Чавусах сабраўся ўвесь горад

На свята Купалле ў Чавусах сабраўся ўвесь горад

На Купала ночка мала”, “Ой рана на Івана” і іншыя традыцыйныя і папулярныя спевы гучалі над Чавусамі увечары 6 ліпеня. Купальскае шэсце прайшло па гораду ў накірунку пляжа, па дарозе да моладзі далучаліся ўсё новыя ўдзельнікі. Свята Купалле традыцыйна збірае і аб’ядноўвае жыхароў і гасцей Чавус незвычайнай атмасферай магіі купальскай ночы. Не тое каб мы, сучасныя людзі верылі легендам і паданням аб Папараць-кветке, ці кладах. Тут больш пра традыцыі продкаў. Мы іх шануем і паважаем. Аб гэтым сведчыла вялікая колькасць людей, якія прыйшлі у купальскую ноч на бераг Басі.

Шмат семьяў, кампаніі сяброў, людзі сталага ўзросту, дзеці і падлеткі. Гарадскі пляж ператварыўся у пляцоўку сяброўства і агульнай радасці. Купалле, яно зараджае некпаўторнай энергетыкай. Творчы калектыў спадарыня і рабонікі культуры падрыхавалі цікавую тэматычную праграму з конкурсамі, заданнямі і спевамі. Людзі сапраўды весяліліся.


– Мы родам з Чавус, жывем зараз у Мінску, кожны год прыязджаем да бацькоў і прыходзім на Купалле. У Чавусах яно нейкае натуральнае, сапраўднае, пра прыроду, каханне, прыгажосць. Адпачываем тут душой, – падзяліліся ўдзельніцы свята. Дарэчы, галоўным упрыгожваннем жанчын і дзяўчын у гэтую ноч стаў вянок з кветак і траў. А яшчэ праводзіўся конкурс на даўжыню валос, пераможцамі сталі Аліна Краўцова і Александра Саўчанка з вынікам 80 сантыметраў.


Скокі праз агонь, пусканне вянкоў па вадзе і запальванне вялікага купальскага вогнішча – усё гэта было відовішчным і захапляльным. Вялікі карагод ахапіў агромністую плошчу. Святочная дыскатэка была моладзі да спадобы.

Последние новости

Актуальные новости

В Польше задержали белоруску по подозрению в использовании дрона

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Директор и бухгалтер сельхозпредприятия брали взятки, возбуждено уголовное дело

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

«13 человек пострадали, 8 — в больнице, из них 1 — в реанимации»: подробности ДТП с микроавтобусом на Минщине

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Латвии хотят закрыть границу с Беларусью?

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Супруги организовали бизнес на продаже похищенных стройматериалов

16 сентября 2025
Читать новость