У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна праходзіць конкурс “Уладар сяла”

У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна праходзіць конкурс “Уладар сяла”

Беларуская вёска – гэта месца, дзе замірае сэрца ад прыгажосці беларускай зямлі, працавітасці і ветлівасці яе жыхароў. менавіта беларуская вёска корміць усіх нас. Традыцыйна напачатку чэрвеня ў Чавускім раёне праходзіць конкурс “Уладар сяла”. Гэта не проста конкурс, а сведчанне сілы і значнасці сям’і, асновы нашага грамадства.

У гэтым годзе 16 чэрвеня пляцоўкай спаборніцтваў стаў аграгарадок Ваўкавічы. Сярод удзельнікаў конкурсу – сям’я ад кожнага сельсавету раёна.

Вітаў удзельнікаў конкурсу старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў Анатолій Мацюлін. Ён адзначыў, што з кожным годам расце цікавасць да гэтага мерапрыемства. Па яго словах, сям’я-гэта крэпасць, у якой закладваюцца асновы маральнасці, працавітасці і патрыятызму. Гэта месца, дзе захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне каштоўнасці, традыцыі і мудрасць.

Канкурсанты – бацькі і іх дзеці, прайшлі пяць этапаў. Хтосьці станавіўся лідарам, іншыя крыху саступалі больш мацнейшым сем’ям.

У межах першага конкурснага выпрабавання «Вітаем па-беларуску» сем’і-ўдзельнікі выступілі з візітнай карткай, дзе рассказалі пра сябе, членаў сваёй сям’і.

І першымі распавялі пра сябе сям’я Навумавых, якія прадставілі Антонаўскі сельсавет. Тата Міхаіл, працуе механізатарам у ААТ “Ульянаўскае Агра”. Мама Святлана, знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Разам бацькі выхоўваюць сына Арсенія і дачку Марыю.

Сустракалі на сцэне сям’ю Аўдзеевых з Гарбавіцкага сельсавета. Кіраўнік сямейства Андрэй, працуе ў Чавускім лясгасе. Яго верная спадарожніца па жыцці, жонка Анастасія, працуе ў Расцянскім сацыяльным пансіянаце «Прыазёрны». У сям’і расце трое сыноў: старэйшы Раман, сярэдні – Міхаіл і малодшы – Сцяпан.

Радамльскі сельсавет прадставіла сям’я Юрынец. Тата Ілля працуе ў Радамльскім лясніцтве, мама Алеся там жа. У любові і ласкавасці выхоўваюцца старэйшы сын Дзяніс, дачка – Дар’я і самая маленькая дачка – Вікторыя.

Затым на імправізаванай сцэне з’явіліся Віктар і Юлія Мурашка разам з трыма чароўнымі дзяўчынкамі: старэйшая дачка Лізавета, дачка – Анастасія і малодшанькая Ульяна. Тата Віктар – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВСпромснаб». Маці працуе ў Гарбавіцкай сярэдняй школе.

Арыгінальна і з густам распавялі пра сябе сям’я Быкавых з Каменкі. Тата Раман працуе загадчыкам Каменскім фельчарска-акушэрскім пунктам. Мама Крысціна працуе ў спажывецкай кааперацыі. Увесь свой вольны час яны прысвячаюць маленькаму сыну-Ягору.

Пазнаёміліся гледачы мерапрыемства і з сям’ёй Барашкавых з Асінаўскага сельсавета. Мама Алена знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. А тата Сяргей працуе, забяспечваючы сям’ю ўсім неабходным і нават больш. У сям’і выхоўваюцца чацвёра дзяцей, старэйшая дачка Вераніка вучыцца ў Аршанскім медыцынскім каледжы на 2 курсе, двое сыноў – Захар і Назар і дачка – Вераніка.

Цёпла сустракалі на сцэне сям’ю Лаўровых, якія адстойвалі гонар прымаючага боку конкурсу, Ваўкавіцкага сельсавета. Тата Дзмітрый працуе ў ААТ “Сасновы бор г.Чавусы”. Мама Марына знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. У сям’і чацвёра дзяцей: старэйшая дачка-Мілана, сын – Захар, дачка – Кацярына і маленькая Дынара.

Чым далей у лес – тым больш дроў. З гэтых слоў і пачаўся другі конкурс «Па дровы», дзе ўдзельнікі прадэманстравалі ўменне валодання пілой і сякерай. Бацькі разам рэзалі бярвёны, бацька сек палены так, што шчэпкі ляцелі.

Які селянін не ўмее запрагаць и распрагаць каня. Гэта ўмела прадэманстравалі мужык з жонкай кожнай сям’і падчас конкурсу «Сіўка-бурка». Муж паказваў як запрагаць каня, а жонка адпаведна распрагаць.

Фізічная культура і спорт прадастаўляюць кожнаму чалавеку найшырэйшыя магчымасці для развіцця, зацвярджэння і выказвання свайго «я». Усё гэта актуальна і ў сельскай мясцовасці. Чацвёртае спаборніцтва «Сельская спартыўная эстафета» была самым яркім і цікавым конкурсам. Жонцы трэба было перанесьці з дапамогай каромысла два вядры вады за адной бочкі ў другую. Затым на тачцы разам с бакьцам праехать эстафету, пасля чаго жонка забівала цвікі у палена, а глава сям’і спавіваў ляльку.

Жыццё вяскоўцаў шматграннае: хтосьці піша вершы і музыку, хтосьці, майструе сваімі рукамі, хтосьці становіцца чэмпіёнам, а хтосьці ўсталёўвае рэкорды. Падчас конкурсу “Выстава дасягненяў сям’і гаспадара”, сем’і прадэманстравалі свае дасягненні ў працы і вучобе.

Па выніках конкурсу “Уладарамі сяла” стала сям’я Лаўровых з Ваўкавіч, на другім месцы сям’я Юрынец з Радамлі, а на трэцім месяцы сям’я Аўдеевых з Гарбавіцкага сельсавета.

Нягледзячы на тое, што перамогу атрымала толькі адна сям’я, ніхто з канкурсантаў не застаўся без узнагарод. Дыпломы, каштоўныя падарункі ім уручылі арганізатары мерапрыемства.

Сям’я Лаўровых

Самай патрыятычнай сям’ёй прызнана сям’я Навумавых с Антонаўскага сельсавета, самыя дружныя сям’я Мурашка, самыя творчыя Быкавы, спартыўней за ўсіх апынулася сям’я Барашковых.

Последние новости

Общество

У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна праходзіць конкурс “Уладар сяла”

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

“Восходящий лев” и “Правдивое обещание”: противостояние Израиля и Ирана в фото

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Борьбу с ДРГ отработают на командно-штабном учении в двух районах Могилевской области

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чаусские спасатели рассказывают, как провести купальный сезон безопасно

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Обновленное здание Центральной аптеки в Чаусах распахнуло свои двери для посетителей. Рассказываем, что сделано [ВИДЕО]

16 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Прокуратурой Чаусского района в суде поддержано обвинение могилевчанина в угонах транспортных средств и мошенничестве в крупном размере

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем