У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна праходзіць конкурс “Уладар сяла”

У аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна праходзіць конкурс “Уладар сяла”

Беларуская вёска – гэта месца, дзе замірае сэрца ад прыгажосці беларускай зямлі, працавітасці і ветлівасці яе жыхароў. менавіта беларуская вёска корміць усіх нас. Традыцыйна напачатку чэрвеня ў Чавускім раёне праходзіць конкурс “Уладар сяла”. Гэта не проста конкурс, а сведчанне сілы і значнасці сям’і, асновы нашага грамадства.

У гэтым годзе 16 чэрвеня пляцоўкай спаборніцтваў стаў аграгарадок Ваўкавічы. Сярод удзельнікаў конкурсу – сям’я ад кожнага сельсавету раёна.

Вітаў удзельнікаў конкурсу старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў Анатолій Мацюлін. Ён адзначыў, што з кожным годам расце цікавасць да гэтага мерапрыемства. Па яго словах, сям’я-гэта крэпасць, у якой закладваюцца асновы маральнасці, працавітасці і патрыятызму. Гэта месца, дзе захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне каштоўнасці, традыцыі і мудрасць.

Канкурсанты – бацькі і іх дзеці, прайшлі пяць этапаў. Хтосьці станавіўся лідарам, іншыя крыху саступалі больш мацнейшым сем’ям.

У межах першага конкурснага выпрабавання «Вітаем па-беларуску» сем’і-ўдзельнікі выступілі з візітнай карткай, дзе рассказалі пра сябе, членаў сваёй сям’і.

І першымі распавялі пра сябе сям’я Навумавых, якія прадставілі Антонаўскі сельсавет. Тата Міхаіл, працуе механізатарам у ААТ “Ульянаўскае Агра”. Мама Святлана, знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Разам бацькі выхоўваюць сына Арсенія і дачку Марыю.

Сустракалі на сцэне сям’ю Аўдзеевых з Гарбавіцкага сельсавета. Кіраўнік сямейства Андрэй, працуе ў Чавускім лясгасе. Яго верная спадарожніца па жыцці, жонка Анастасія, працуе ў Расцянскім сацыяльным пансіянаце «Прыазёрны». У сям’і расце трое сыноў: старэйшы Раман, сярэдні – Міхаіл і малодшы – Сцяпан.

Радамльскі сельсавет прадставіла сям’я Юрынец. Тата Ілля працуе ў Радамльскім лясніцтве, мама Алеся там жа. У любові і ласкавасці выхоўваюцца старэйшы сын Дзяніс, дачка – Дар’я і самая маленькая дачка – Вікторыя.

Затым на імправізаванай сцэне з’явіліся Віктар і Юлія Мурашка разам з трыма чароўнымі дзяўчынкамі: старэйшая дачка Лізавета, дачка – Анастасія і малодшанькая Ульяна. Тата Віктар – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВСпрамснаб». Маці працуе ў Гарбавіцкай сярэдняй школе.

Арыгінальна і з густам распавялі аб сабе сям’я Быкавых з Каменкі. Тата Раман працуе загадчыкам Каменскім фельчарска-акушэрскім пунктам. Мама Крысціна працуе ў спажывецкай кааперацыі. Увесь свой вольны час яны прысвячаюць маленькаму сыну-Ягору.

Пазнаёміліся гледачы мерапрыемства і з сям’ёй Барашкавых з Асінаўскага сельсавета. Мама Алена знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. А тата Сяргей працуе, забяспечваючы сям’ю ўсім неабходным і нават больш. У сям’і выхоўваюцца чацвёра дзяцей, старэйшая дачка Вераніка вучыцца ў Аршанскім медыцынскім каледжы на 2 курсе, двое сыноў – Захар і Назар і дачка – Вераніка.

Цёпла сустракалі на сцэне сям’ю Лаўровых, якія адстойвалі гонар прымаючага боку конкурсу, Ваўкавіцкага сельсавета. Тата Дзмітрый працуе ў ААТ “Сасновы бор г.Чавусы”. Мама Марына знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. У сям’і чацвёра дзяцей: старэйшая дачка-Мілана, сын – Захар, дачка – Кацярына і маленькая Дынара.

Чым далей у лес – тым больш дроў. З гэтых слоў і пачаўся другі конкурс «Па дровы», дзе ўдзельнікі прадэманстравалі ўменне валодання пілой і сякерай. Бацькі разам рэзалі бярвёны, бацька сек палены так, што шчэпкі ляцелі.

Які селянін не ўмее запрагаць и распрагаць каня. Гэта ўмела прадэманстравалі мужык з жонкай кожнай сям’і падчас конкурсу «Сіўка-бурка». Муж паказваў як запрагаць каня, а жонка адпаведна распрагаць.

Фізічная культура і спорт прадстаўляюць кожнаму чалавеку найшырэйшыя магчымасці для развіцця, зацвярджэння і выказвання свайго «я». Усё гэта актуальна і ў сельскай мясцовасці. Чацвёртае спаборніцтва «Сельская спартыўная эстафета» была самым яркім і цікавым конкурсам. Жонцы трэба было перанесьці з дапамогай каромысла два вядры вады з адной бочкі ў другую. Затым на тачцы разам с бакьцам праехаць эстафету, пасля чаго жонка забівала цвікі у палена, а глава сям’і спавіваў ляльку.

Жыццё вяскоўцаў шматграннае: хтосьці піша вершы і музыку, хтосьці, майструе сваімі рукамі, хтосьці становіцца чэмпіёнам, а хтосьці ўсталёўвае рэкорды. Падчас конкурсу “Выстава дасягненяў сям’і гаспадара”, сем’і прадэманстравалі свае дасягненні ў працы і вучобе.

Па выніках конкурсу “Уладарамі сяла” стала сям’я Лаўровых з Ваўкавіч, на другім месцы сям’я Юрынец з Радамлі, а на трэцім месяцы сям’я Аўдзеевых з Гарбавіцкага сельсавета.

Нягледзячы на тое, што перамогу атрымала толькі адна сям’я, ніхто з канкурсантаў не застаўся без узнагарод. Дыпломы, каштоўныя падарункі ім уручылі арганізатары мерапрыемства.

Сям’я Лаўровых

Самай патрыятычнай сям’ёй прызнана сям’я Навумавых с Антонаўскага сельсавета, самыя дружныя сям’я Мурашка, самыя творчыя Быкавы, спартыўней за ўсіх апынулася сям’я Барашковых.

Последние новости

Актуальные новости

В Польше задержали белоруску по подозрению в использовании дрона

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Директор и бухгалтер сельхозпредприятия брали взятки, возбуждено уголовное дело

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

«13 человек пострадали, 8 — в больнице, из них 1 — в реанимации»: подробности ДТП с микроавтобусом на Минщине

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Латвии хотят закрыть границу с Беларусью?

16 сентября 2025
Читать новость
Актуальные новости

Супруги организовали бизнес на продаже похищенных стройматериалов

16 сентября 2025
Читать новость