“Зялёныя святкі” сабралі на Троіцу аматараў беларускіх традыцый на Байкава [ФОТО]
![“Зялёныя святкі” сабралі на Троіцу аматараў беларускіх традыцый на Байкава [ФОТО]](https://www.chausynews.by/wp-content/uploads/2025/06/IMG_3134.jpg?v=1749394779)
12-е міжрэгіянальнае свята”Зялёныя святкі” сабрала 8 чэрвеня ля крыніц Байкава 28 мастацкіх калектываў і выканаўцаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе і паказалі песенныя народныя традыцыі сваёй мясцовасці.





Да нас, у Чавускі раён, прыехалі аматары беларускіх традыцый з Чэрыкаўскага, Хоцімскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Магілёўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Круглянскага раёнаў. Чавускі раён прадстаўлялі калектывы “Спадарыня”, “Расцяначка”, “Раніца”, “Вяскоўцы “. 22 майстра прынялі ўдзел у новым конкурсе ” Траецкая лялька”.




Старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч павіншаваў мясцовых жыхароў і гасцей нашага рэгіёна с такім Вялікі хрысціянскім святам – Святой Тройцай і пачаткам свята – конкурсу.

– “Зялёныя святкі” дапамагаюць захаваць этнаграфічную спадчыну, дае новае жыццё тарадаўнім традыцыям, акія аб’ядноўваюць шмат пакаленняў. Дзякуй усім удзельнікам, а іх 28 калектываў, за творчасць і радасць, якую яны дораць нам, – сказаў Дзмітрый Міхайлавіч








Майстры Прыдняпроўскага края прывезлі выставы сваіх вырабаў з дрэва, саломкі, тканіны, керамікі.
Прыгожа, цікава, разнастайна…можна працягваць. Менавіта такімі словамі трэба расказваць пра гэта маштабнае і цікавае для ўсіх аматараў беларушчыны свята.







Усе прысутныя маглі павязаць рознакаляровыя стужкі на галоўны вянок свята і загадаць пажаданне, якое абавязкова здзейсніцца. Вянок потым пранеслі шэсцем да берага Проні і паклалі на ваду.






Карагоды, абрады, традыцыйныя стравы. Усё гэта розныя бакі “Зялёных святак”. Шмат традыцыйных мясцовых асаблівасцей, але і шмат агульнага. Пачалося свята з маштабнага шэсця ўдзельнікаў творчых калектываў і вялізнага карагода.







Затым пачаліся выступленні ўдзельнікаў конкурсу.



Асвячэнне крыніц сабрала веруючых ля іканастаса. Іерэй Міхаіл, настаяцель Свята-Мікольскай благавіцкай царквы, правёў водаасвятны малебен і акрапіў удзельнікаў ужо асвячонай вадой. Дарэчы, чарга за вадой была заўсёды, як і чарга ў купель. Людзі акуналіся, хадзілі босымі па ручаі. Есць такое павер’е, что траецкая вада мае гаючую сілу і ўмацоўвае людзей, вылечвае хваробы.







Зоя Кудасава са Мсціслаўшчыны удзельнічала яшчэ у першым свяце 12 год назад:
– Такія святы нам патрэбны для захавання сваёй песеннай і мастацкай спадчыны. Мы спяваем песні нашых матуль і бабуль і перададзім іх сваім унукам. Такім чынам, кола памяці працягнецца. Мы ж беларусы!




Валерый Талейка, майстар са Слаўгарадскага раёна падзяліўся ўражаннямі:
– Свята выдатнае, месца святое. Я ўпэўнены, што ў даўніну тут таксама збіраліся нашы продкі, спявалі, маліліся Богу на Троіцу. Тое, што мы працягваем традыцыі, вельмі каштоўна. Я прынімаю ўдзел у “Зялёных святках” штогод.





Нарэшце, калі ўсе ўдзельнікі конкурсу выступілі, журы, якое ўзначальвала Вядучы метадыст Магiлёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi i культурна-асветнай работы Алена Саўчанка, зрабіла высновы з усяго прадстаўленага, вызначыла пераможцаў.







Імі сталі: у намінацыі “Лепшы карагод” першае месца заняў калектыў “Крыніца” з Быхава, другое – ансамбль “Язёрыца”з Чэрыкаўскага раёна, на трэцім народны ансамбль народнай песні “Прыдняпроўе” з Магілёўскага раёна.






За аўтэнтычныя спевы першае месца атрымалі прадстаўнікі Краснапольскага раёна калектыў “Спадчына”, дыплом другой ступены ўручаны іх землячкам “Горскім харашухам”, Трэцяе месца журы прысудзіла народнаму вакальнаму ансамблю “Язёрыца” з Чэрыкаўскага раёна.



За традыцыйную страву Дыплом першай ступені ўручаны за “Клічаўскі пачастунак” творчаму калектыву Клічаўскага Раённага дома рамёстваў, на другім месцы калектыў “Раніца” з аграгарадка Каменка Чавускага раёна. За рыбную страву дыплом трэцяй ступені атрымала Святлана Шчарбянкова з аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна.



Лепшую ляльку зрабіла Вольга Белаконь з Магілёва, другое месца ў “Траецкай дзяўчынкі”Марыны Козік з Круглага, Трэцяе месца атрымала лялька “Карагодніца – бярозка” Алены Нахаевай са Слаўгарада.




Усе рамеснікі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў свята.


“Зялёныя святкі” завершаны, але людзі наведваюць гэтае святое месца да самага позняга часу, прыязджаюць цэлымі семьямі.