Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

Чавускія таленты прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе “Вытокі творчасці”

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Вытокі творчасці” штогод праводзіцца ў нашым раёне пад эгідай прафсаюзных арганізацый.

30 красавіка ў Чавускім раённым доме культуры сабраліся людзі, для якіх творчасць з’яўляецца станам душы і патрэбай для самарэалізацыі.

Загадчык аддзела па рабоце з прафсаюзнымі арганізацыямі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кандраценка узначаліла журы. Удзельнікі конкурса імкнуліся ўразіць журы сваімі талентамі ў дэкламацыі, спевах , інструментальным жанры і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Выстава захапляла разнастайнасцю вырабаў.

Трэба адзначыць актыўны удзел калектыва Расцянскага сацыяльнага пансіяната “Прыазёрны”, сярэдняй школы №2 і Ваўкавіцкага дома народнай творчасці.

Шмат твораў, якія выбіралі выканаўцы, былі прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

У выніку першае месца у намінацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці занялі работы прадстаўнікоў Дзіцячай школы мастацтваў, другое месца ў работнікаў Чавускага РЦСАН, трэцяе у прадстаўнікоў ЖКХ, лясгаса і музея.

Сярод вакалістаў трэцяе месца ў Марыны Аўтуховай (Чавускі лясгас) і Віталя Маісеенка (ЦРБ), другое – у Аксаны Камневай з пансіяната “Прыазёрны”, Таццяны Валодзенка з Чавускага Жылкамгаса, першае атрымалі Кацярына Быстрова з Гарбавіцкай школы і Дарына Казлова з сярэдняй школы №1. Лепшым калектывам стала вакальная група сярэдняй школы №2.

Сярод майстроў мастацкага чытання трэцяе месца у Антаніны Мурашка ( Чавускі лясгас), у Наталлі Скачковай з пансіяната “Прыазёрны”, дыплом другой ступені атрымала Таццяна Якубенка з Радамльскага СДНТ, першае месца журы прысудзіла Галіне Панкінай з пансіяната “Прыазёрны”. Некалькі удзельнікаў былі адзначаны ў персанальных намінацыях. Кожны ўдзельнік атрымаў падарунак ад прафсаюзнай арганізацыі, лепшыя – грашовыя прызы. Наталля Кандраценка падзякавала ўсім за свята творчасці.

Последние новости

Актуальные новости

Как в Чаусской ЦРБ встретили молодых специалистов?

1 августа 2025
Читать новость
Актуальные новости

Актуальные проблемы и пути их решения. Как прошёл День Войниловского сельсовета?

1 августа 2025
Читать новость
Актуальные новости

Стала известна программа этнического праздника эпохи раннего средневековья «У госці да радзімічаў»

1 августа 2025
Читать новость
Общество

40 лет вместе с банком. Коллектив ЦБУ N725 ОАО «АСБ Беларусбанк» поздравил свою коллегу Надежду Петровну Пастух.

1 августа 2025
Читать новость
Актуальные новости

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке “Орешника” в Беларусь до конца года

1 августа 2025
Читать новость
Актуальные новости

Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем