«Шчодрую Каляду» пабачылі жыхары Чавус

«Шчодрую Каляду» пабачылі жыхары Чавус

Сёння, 17 студзеня, дзверы Чавускага раённага дома культуры расчыніліся для ўсіх жадаючых паглядзець абрадавую праграму «Шчодрая Каляда». Дванаццаць дзён пасля Раства Хрыстова да Хрышчэння называюць Калядамі або святымі днямі. У гэты перыяд людзі наведваюцца ў госці, робяць адзін аднаму падарункі.

Пачалося мерапрыемства з калядаванняў. Гэта свята было адным з галоўных зімовых урачыстасцяў яшчэ ў час нашых продкаў. Гісторыя старажытнай традыцыі бярэ свой пачатак задоўга да прыняцця хрысціянства. Людзі не жадалі адракацца ад славянскіх традыцый, таму вырашылі аб’яднаць іх з хрысціянскім святам. Так і атрымалася – першы дзень калядак супадае з Нараджэннем Хрыстовым, а апошні – з Хрышчэннем.

Абавязковым атрыбутам святкавання славяне лічылі сонца, а з прыходам хрысціянства ім стала зорка на тычцы, якая сімвалізавала нараджэнне Хрыста. Самыя папулярныя персанажы – мядзведзь і каза таксама прыйшлі. Прыход святочнай працэсіі ў дом кажа пра шчасце, дабрабыт, добрае здароўе і багаты ўраджай у новым годзе.

Каб чавускія жыхары не забывалі старажытныя беларускія традыцыі, народны фальклорны калектыў “Спадарыня” і працаўнікі Раёнага дома культуры штогод арганізоўваюць культурную абрадавую праграму, дзе можна ўбачыць ад пачатку і да канца ўвесь абрад. А таксама пачуць шмат народных беларускіх песень ці гульняў, якія даўным-даўно спявалі і гулялі нашы продкі на чавускай зямлі. Гасцямі Каляды сталі юныя выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў нашага горада.

Рабятам вельмі спадабалася быць удзельнікамі гульняў і танцаў. Ад цыганкі дзеткі пазналі будучыню. Для іх скакала каза і танчыў мядзведзь.

Яны даведаліся пра гульню “Бусел”, у якую з веку гулялі жыхары вёскі Галавенчыцы Чавускага раёна. Таксама дзеці засталіся пад уражаннем ад гульні “Таўкач”. Рабятам шчыльна завязвалі вочы, раскручвалі, а тыя павінны былі патрапіць па жарнаву малатком. Яны настолькі захоплена гулялі, нават адклалі мабільныя тэлефоны.

Была гульня і для дарослых – “Варона”. Справа ў тым, што ўсе разбіваліся па парах і павінны былі пад музыку танчыць польку. А як толькі музыка сціхала, кожны ўдзельнік павінен быў схапіць сабе каго-небудзь з іншай пары. Хто не паспеў, то той варона. Чавускія жыхары гулялі, забыўшыся пра час.

Дзякуючы такім мерапрыемствам, работнікі культуры перадаюць падрастаючым пакаленням традыцыі нашых продкаў.

Последние новости

Актуальные новости

Могилевская область занесена на Республиканскую доску Почета. Какие организации могилевщины туда попали

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Чавускія таленты прынялі ўдзел у агляд-конкурсе “Вытокі творчасці”

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, что выставка аграрной промышленности «БЕЛАГРО – 2025» пройдет с 3 по 7 июня

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года: вырастут пенсии, пособия и зарплаты, большие выходные, льготный проезд для пенсионеров, новые правила кредитования. Что изменится в Беларуси с 1 мая 2025 года?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Нетрезвого бесправника останавливали со стрельбой в Шклове

30 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Двое могилевчан получили по 25 лет лишения свободы за совершенное в 2000 году преступление

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем