Купалле ў Чавусах

У ноч з 6 на 7 ліпеня нашчадкі радзімічаў з размахам адзначылі свята Купалле ва ўрочышчы «Ялова» каля ракі Бася. А традыцыя святкавання сваімі каранямі падаецца ў сівую мінуўшчыну, калі нашы продкі пакланяліся язычніцкім багам,  прыродным з’явам, раслінам, агню. Першыя звесткі пра свята Купалля мы сустракаем у летапісах 12 стагоддзя. Але сваімі каранямі яно, безумоўна, сыходзіць у дапісьменныя часы. С прыняццем хрысціянства ў 988 годзе пачынаецца барацьба двух рэлігій: хрысціянства, прынятага феадальнай элітай тагачаснага грамадства, і народным, язычаскім успрыманнем светабудовы. Гэта барацьба працягвалася не адно стагоддзе і адбілася ў такой уласцівай з’яве, як дваяверства. Нездарма свята носіць падвоеную назву — Іван Купала. У гэтым свяце переблыталіся як язычніцкія традыцыі славянскага народа (святкаванне Купалля), так і хрысціянскія (свята нараджэння Іаана Хрысціцеля). Гэтыя два святы зліліся ў адну вялікую ўрачыстасць  і былі напоўненыя мноствам абрадавых дзеянняў, легенд, загавораў, песень, прыкмет і гаданняў.
Шмат з тых часоў вады ўцякло. І вось на двары 2015 год. А гістарычная памяць нашых продкаў жыве і дасюль. Яна захавала і пранесла гэта свята да нашых дзён. І для яго ўдзельнікаў была арганізавана тэатралізаваная праграма “У купальскі вечарок”. У центры пляцоўкі як сімвал свята зіхацела вялікае вогнішча, вакол якога сабраліся прыхільнікі народнай культуры і творчасці. Жадаючыя паспрабавалі сваі сілы ў конкурснай праграме на лепшы вянок “Папараць-кветка”. Астатнія частаваліся смачнымі стравамі. А таксама слухалі спевы народнага ансамбля народнай песні “Раніца” і народна-фальклорнага гурта “Спадарыня”. Асабліва ўразіла выступленне маладых дзяўчат, якія выступаюць сумесна з гуртам “Спадарыня” і пераймаюць яго вопыт.
На свята прыйшло шмат моладзі і людзей сталага ўзросту. Кожны за сваім: хто пагуляць, а хтосьці знайсці сваю Папараць-кветку…

Последние новости

Молодежный компас

Как работается молодому специалисту в Чаусской ЦРБ, рассказала лор-врач Юлия Шкредова

15 июня 2025
Читать новость
Общество

Почетный донор Николай Козлов из Чаус участвует в донации крови с 2010 года, он рассказывает, почему это так важно

14 июня 2025
Читать новость
Молодежный компас

Их ровно 80, из них 10 медалистов. Рассказываем, как чествовали выпуск-2025 в Чаусах

13 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Могилевчанин обещал отремонтировать авто, а в итоге тратил чужие деньги в клубах

13 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Рассказываем, как в Чаусской ЦРБ отпраздновали День медицинского работника

13 июня 2025
Читать новость
Актуальные новости

Студенческий отряд “Юность” из Осиновки помогает ОАО «Агросервис» г. Чаусы в видовой прополке зерновых

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем