Парафіяльнае свята з удзелам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адзначаюць чавускія католікі

Парафіяльнае свята  з удзелам арцыбіскупа  Юзафа Станеўскага адзначаюць чавускія католікі

Свята парафіі з удзелам Юзафа Станеўскага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага адбываецца ў Чавусах.

У панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога католікі адзначаюць успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла. Гэты дзень вельмі важны для супольнасці католікаў у Чавусах – бо гэта іх парафіяльнае свята. У ім бяруць удзел Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,  прадстаўнікі парафій з Горак, Касцюковіч, Крычава, Мсціслаўля, Магілёва.

Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага цёпла віталі чавускія вернікі з хлебам-соллю, падзякавалі за ўвагу да парафіі. Ён павіншаваў усіх удзельнікаў Святой Імшы з вялікім святам, якое прысвечана прысутнасці Маці Марыі ў жыцці вернікаў. Яна апякуе нас, дапагае, умацоўвае, заклікае да любові, да павагі бліжняга. Дараваць крыўды, дапагчы тым, каму цяжка, маліцца да Найсвяцейшай Панны за дзяцей, моладзь, родных, хворых, жыць з Панам Хрыстом у сэрцы – гэта закліканне вернікаў.

Аб гэтым казаў у сваёй прамове мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла насычана вельмі пранікнёнай атмасферай і радасцю.

Последние новости

Актуальные новости

В Чаусах чествовали выпускников 2026 года — как это было

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Дачники могут снизить затраты на оплату квартиры в городе. Каким образом?

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Рассказываем, кто лучший на заготовке кормов в Чаусском районе

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

В шахте «Беларуськалия» произошло обрушение. Возбуждено уголовное дело

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, какие мероприятия пройдут на День города в Чаусах

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем