Суббота, Февраль 16, 2019
Главная > Актуальные новости > Ці перавядзем стрэлкі?

Ці перавядзем стрэлкі?


Ёсць такія навуковыя дысцыплі-ны, як хронабіялогія і хронамедыцына – яны вывучаюць біярытмы чалавека. Вучонымі даказана, што патрэба ў сне, а так-сама час, калі чалавек кладзецца спаць і прачынаецца – вельмі індывідуальныя рэчы, прычым збольшага яны абумоўлены генетычна.

Гэта паказвае ў сваёй кнізе вядучы нямецкі хронабіёлаг Ціл Рэнеберг. Ён правёў даследаванне, прааналізаваўшы дэталёвую ін-фармацыю аб 80 тыся-чах жыхароў трох кантынентаў. І высветліў, наколькі няпроста нашаму біялагі-чнаму гадзінніку падладзіцца пад гадзіннік сацыяльны. Чалавеку складана сканцэнтравацца, ён становіцца раздражнёным, хутка стамляецца, цяжэй пераносіць фізічныя, разумовыя і эмацыянальныя нагрузкі.

Любое парушэнне натуральнага, прыроднага рытму сну парушае стабільнасць усяго арганізма. Вучоны на аснове шматлікіх эксперыментаў да-казвае, што калектыўная згода пачынаць працу на гадзіну раней вельмі адмоўна ўплывае не толькі на самаадчуванне людзей, але і на прадукцый-насць іх працы. А значыць, з’яўляецца неэфектыўнай і з эканамічнага пункту гледжання.

Кожны з нас можа прасачыць гэты эфект. Вы, пэўна, заўважалі, як цяжка вашаму арганізму адаптавацца да пераходу на летні ці зімовы час? Санлівасць або бяссонніца, зніжэнне працаздольнасці, адчуванне стомленасці су-праваджаюць нас першыя тыдні (а то і бліжэйшы месяц).

А калі ўлічыць, што гэта адбываецца з намі двойчы кожны год, і даволі даўно… Уяўляеце, які гэта ўдар па здароўю? Ці варта плаціць такую цану за сумніўную эканомію электраэнергіі, якую нібыта дае “перавод стрэлак”? Ды ці ёсць ад гэтага на самой справе якая-небудзь эканомія?

Нядаўна памочнік міністра энергетыкі РБ Людміла Зяньковіч заявіла, што эканоміі электра-энергіі ад пераводу стрэлак на зімовы час амаль няма. У міністэрстве падлічылі, што эфект эканоміі складае ўсяго каля 20 млн. кВт.гадз. (0,06 працэнта гадавога электраспажывання аб’яднанай энергасістэмы Беларусі).

Летні час выкарыстоўвалі на 2010 г. 82 краіны свету. Адмовіліся ад яго многія дзяржавы, сярод іх ёсць і рэспублікі былога СССР. З 2011 года Расія будзе пастаянна жыць па летнім часе, а традыцыйны перавод стрэлак гадзіннікаў “на зіму” будзе адменены. Пра гэта заявіў прэзідэнт Дзмітрый Мядведзеў. Апошні раз стрэлкі перавядуць на гадзіну наперад 27 сакавіка гэта-га года.

А як жа Беларусь? Мы таксама перавядзем. Але мэтазгоднасць пераходу на зімовы час будзе абмяркоўвацца на вышэйшым уз-роўні. Заўважым, што рэкамендацыі аб увядзенні летняга і зімовага часу ў Беларусі прымае Міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў руху Зямлі. Які выбар зробіць Беларусь – пабачым.

В.СЕМЧАНКА

  • Последние записи

    Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаурэатам рэспубліканскага конкурса

    Спецвыпуск

    15 февраля в День памяти воинов-интернационалистов состоялся молебен в Свято-Вознесенской церкви Чаус и «уроки мужества» в школах

    Чаусское ОГАИ проводит республиканскую акцию «Сделаем дорогу безопасной!»

    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Лукашенко принял участие в неформальной встрече с президентами России, Ирана и Турции Читать

    Торжественное мероприятие, посвященное подведению итогов работы Чаусского района за 2018 год масштабно прошло 14 февраля

    «Прямые телефонные линии» пройдут 16 февраля

    Первичная профсоюзная организация ОАО «Дужевка» Чаусского района лучшая в области

    30-летие окончания афганской войны отметили в Чаусах

    Президент Беларуси: в два предвыборных года предстоит показать людям умение решать проблемы

    Об афганской войне ученикам Радомльского УПК рассказал Александр Шебетов

  • Версия для слабовидящих

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Президент Беларуси Александр Лукашенко направил обращение к воинам-интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане по случаю Дня памяти воинов-интернационалистов. "Тридцат

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    13 и 14 февраля В 11.00 и 16.00 «СМЕШАРИКИ. ДЕЖАВЮ». Детский.   13 и 14 февраля В 18.00 «БЕЗУМНО БОГАТЫЕ АЗИАТЫ». Взрослый   15 февраля В 11.00 и 16.00 «ДВА ХВОСТА». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА