Вторник, Ноябрь 13, 2018
Главная > Культура > Праздники > Па Чавускіх гарадскіх вуліцах у мінулыя выхадныя цяклі веснавыя ручаі…

Па Чавускіх гарадскіх вуліцах у мінулыя выхадныя цяклі веснавыя ручаі…


Усё пераблыталася ў прыродзе. Звычайна на Масленіцу спальваюць пудзіла Зімы, каб хутчэй пазбавіцца ад надакучлівых халадоў, а тут яна нібыта вырашыла здацца без бою: хоць на двары яшчэ люты, па гарадскіх вуліцах у мінулыя выхадныя цяклі веснавыя ручаі. “Хоць сябе закладзі, а Масленіцу – праводзь,” – такая існуе прымаўка аб гэтым адным з самых яркіх і вясёлых святаў.  Так атрымалася, што сёлета народныя гулянні , прысвечаныя развітанню з зімой,  выпалі ў Чавусах  якраз на апошні дзень Масленага тыдня – Даравальную нядзелю, пасля якой   пачынаецца Вялікі пост,  найбольш строгі ў праваслаўных вернікаў.
Заўсёды лічылася,  што той, хто на Масленіцу не весяліцца, то ўвесь год будзе жыць дрэнна. І гараджане, якія прыйшлі праводзіць зіму, стараліся гэту традыцыю не парушыць. Каля 11 гадзін раніцы ў мінулую нядзелю на ўсё наваколле зайграла музыка, разнесліся гучныя заклікі скамарохаў, якія запрашалі ўсіх да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах. Да гэтага часу па перыметры плошчы ўжо размясціліся гандлёвыя рады.  Разгарнулі свае шатры некаторыя з сельгаспрадпрыемстваў і культ-устаноў, прапаноўваючы пачаставацца  рознымі прысмакамі, у тым ліку і   гарачымі блінамі, прама з патэльні, бо нездарма  называюць Масленіцу блінаедкай. Працавала таксама палатка райпа, адкуль ішоў заманлівы пах шашлыкоў. Многія стаялі ў доўгай чарзе, каб набыць мяса і жывую рыбу.
Не было тут сумна і аматарам прыгожага: іх чакалі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якімі можна было не толькі палюбавацца, але і купіць тое, што спадабалася. Хтосьці прымерваўся да плеценых кошыкаў, выбіраў драўляныя вырабы, прадстаўленыя заезжымі рамеснікамі. Але і нашы, мясцовыя ўмельцы не засталіся ўбаку, аб чым сведчыў асартымент “Сувенірнай лаўкі”, што адкрылася нядаўна пры раённым гісторыка-краязнаўчым музеі: розныя гліняныя гарлачыкі, медальёны і талеркі з мясцовай сімволікай  і іншае – выбар быў досыць   багаты і прыцягваў увагу пакупнікоў. Дзяцей жа, як заўсёды, больш цікавілі прылавак з рознымі цацкамі і салодкая вата з папкорнам.
Але галоўнай часткай святочнай праграмы было, вядома ж, тэатралізаванае прадстаўленне,  што ладзілі на імправізаванай сцэне мясцовыя культработнікі. Гледачы з цікавасцю назіралі  за ходам пастаноўкі, апладзіравалі выступленням народных     калектываў “Спадарыня”, “Раніца” і “Вяскоўцы”, а таксама   салістам цэнтра культуры і вольнага часу.
Ну і якое ж народнае гулянне без уласна гульняў? А іх  было нямала. Жадаючыя маглі паспаборнічаць у падняцці гіры, перацягванні канату. Шмат удзельнікаў сабралі гульні “Бой пеўняў”, “Спячы блін”, “Скачкі на конях”. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы. А вось звыклага слупа, на вяршыню якога звычайна  адважваліся ўзабрацца за прызам самыя адчайныя з удзельнікаў свята, на гэты раз не было: падвяло надвор’е.
Не абыйшлося на свяце і без самага галоўнага – спальвання пудзіла Зімы, як збаўлення ад усяго цёмнага і благога. Ярка гарэла масленічнае вогнішча, якое быццам бы дарыла ўсім надзею на самае светлае і добрае ў жыцці.
Свята Масленіцы прайшло гэтымі днямі  і ў сельскіх культ-установах, а таксама  дзіцячых садах і  школах раёна.

  • Последние записи

    Любите активный образ жизни? МТС предлагает каталог приложений «МТС Fitness Club»

    Президент Беларуси ориентирует отечественный ВПК на удвоение финансовых показателей

    Озеленение новой парковой зоны проходило 8 ноября на территории микрорайона «Центральный» города Чаусы

    В минувшее воскресенье, 11 ноября, в Каменском Сельсовете Чаусского района горел дом

    Республиканская акция «Не прожигай свою жизнь» пройдет в Чаусском районе с 12 по 30 ноября

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Передовиков сельского хозяйства чествовали в Чаусском районе

    «100 идей для Беларуси» (районный этап в Чаусах)

    В Чаусском районе в этом году отделом загса зарегистрировано 100 детей и сотым оказался сын семейной пары Екатерины и Василия Лосевых

    Президент Беларуси обращает внимание на роль граждан в поддержании порядка и развитии населенных пунктов

    Афиша мероприятия

    Беларусь выступает за сильную и единую Европу

  • Версия для слабовидящих





     





    Президент Беларуси ориентирует отечественный ВПК на удвоение финансовых показателей

    Президент Беларуси Александр Лукашенко отмечает достаточно эффективную работу отечественного военно-промышленного комплекса, однако поставил задачу по удвоению в ближайшем буду...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    14 и 15 ноября В 11.00 и 16.00 «РОК ДОГ». Детский 14 и 15 ноября В 18.00 «КИЛИМАНДЖАРА». Взрослый 16 и 17 ноября В 11.00 и 16.00  «ПРИШЕЛЬЦЫ В ДОМЕ ». Детский 16 ноября В 18...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА