Понедельник, Октябрь 22, 2018
Главная > Молодежный компас > Паездка ў Літву школьнікаў СШ №2 г.Чавусы

Паездка ў Літву школьнікаў СШ №2 г.Чавусы


Прэзідэнцкі палац
Вуліцы Вільнюса - гісторыя і сучаснасць побач

Познім вечарам 25 лістапада ад СШ №2 адышоў аўтобус, поўны школьнікаў, сярод якіх быў і я. Накіроўваўся аўтобус у адну з краін-суседак Беларусі – Літву, з якой нас яднае шматвяковая агульная гісторыя.
Перасекшы беларуска-літоўскую мяжу, мы праехалі і лінію паміж восенню і зімой. На літоўскай зямлі нас сустракалі вялізныя сумёты, снегапад і сапраўды зімовыя маразы.
Калі прыехалі ў Вільнюс, было яшчэ цёмна. Перавёўшы на гадзі-ну назад усё, што паказвала час, і крыху адпачыўшы ў аўтобусе, мы адправіліся ў агромністы гандлёвы цэнтр, дзе толькі пачыналі адчыняцца крамы. Набыўшы сёе-тое, я пачаў падарожжа па гэтаму міні-гораду. Асабліва ўразілі кніжныя (потым я быў яшчэ ў двух гандлёвых цэнтрах, і там таксама вылучаліся букіністычныя крамы). Абсталяваныя з вялікім густам, яны вабілі яркімі паштоўкамі, канцылярскімі прыладамі і, канечне, цудоўнымі вокладкамі самых розных кніг. Так і хацелася купіць хаця б адну, і нічога, што ўсе яны на літоўскай мове.
Дарэчы, пра мову. Беларусу без глыбокіх ведаў у гэтай галіне зразумець яе будзе цяжкавата, бо гэта іншая група моў (пэўна, толькі слова “ne” не выклікае ў вас праблем).

Ва ўнутраным дворыку замка

Калі спытаюць нешта, кажыце “neћinau” і бокам-бокам адтуль (жартую, але можа каму і спатрэ-біцца такая парада) ці прызнайцеся, што не размаўляеце па-літоўску. З вамі цудоўна пагутараць на рускай мове, калі субяседнік не дужа малады.
Пазнаёміўшыся з гідам Анай (у Літве імёны Ганна, Алла, Жанна і да іх падобныя маюць у сярэдзіне адзін зычны гук), мы накіраваліся ў горад Тракай, па дарозе слухаючы пра Літву і асаблівасці мовы. Вы не можаце ўявіць, наколькі цяжка вымавіць “6666” па-літоўску.
Зараз Тракай (раней – Новыя Трокі) невялікі горад, цэнтр стараства і раёна. Ён знакаміты багатай гісторыяй, лічыцца цэнтрам лі-тоўскіх караімаў (мяркуюць, што іх продкі разам з татарамі былі пераселены сюды Вітаўтам пасля паходу на Крым). Тракайскае наваколле налічвае 200 азёр, якія ўтвараюць шматлікія астравы і паўастравы. На паўвостраве паміж азёрамі Гальве і Лука ў другой палове XIV стагоддзя быў пабудаваны вялікі замак. Уладаром яго быў Кейстут – сын Вялікага князя Гедыміна, брат Вялікага князя Альгерда і бацька Вялікага князя Вітаўта. Апошні, дарэчы, нарадзіўся ў там самым замку, ад якога засталося зараз некалькі вежаў і рэшткі сцен (непадалёк стаіць драўляны помнік Вітаўту; цікава, што амаль такі ж быў падораны гораду Гродна Літоўскім фондам культуры і стаіць таксама паміж старым і новым замкамі). Пазней, ужо пры Вітаўце, будавалася новая крэпасць – астраўная, дзе і памёр Вялікі князь. У рэканструяваным новым замку мы наглядзеліся на цікавыя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі горада, натупаліся па вінтавых і звычайных лесвіцах, убачылі турму, дзе маглі знаходзіцца толькі шляхцічы (для простага люду былі крыху іншыя пакаранні). А за тое, што ты сядзіш у астрозе, яшчэ трэба было заплаціць.

(Продолжение в №7 за 28 января 15г.)

  • Последние записи

    О активной жизни и стремлениях Артура Лазутина из агрогородка Антоновка

    В торжественной обстановке в Чаусах 19 октября открылся новый продуктовый магазин «Климчанка».

    О коллективе и работе народного ансамбля народной песни «Вяскоўцы» агрогородка Дужевка Чаусского района

    От агроусадьбы до встречи с одаренной молодежью — итоги поездки Президента Беларуси в Гродно

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Председатель Антоновского сельисполкома Дмитрий Ильин: о том, как осуществляется работа по созданию безопасных условий жизни населения сельсовета

    Единый день информирования прошел в агрогородке Левковщина Чаусского района 18 октября

    В Чаусском районе высаживали деревья и наводили порядок. Акция «Чистый лес»

    Как прошел районный субботник в Чаусах?

    Заседание районной комиссии по профилактике производственного травматизма и профессиональной заболеваемости при Чаусском районном исполнительном комитете прошло 11 октября

    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников культуры, прошло в Чаусах 18 октября.

  • Версия для слабовидящих




     





    От агроусадьбы до встречи с одаренной молодежью — итоги поездки Президента Беларуси в Гродно

    Президент Беларуси Александр Лукашенко 19 октября ознакомился с социально-экономическим и градостроительным развитием Гродно, встретился с представителями одаренной и талантливой м

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    24 и 25 октября В 11.00 и 16.00 «РАСПРЕКРАСНЫЙ ПРИНЦ». 2D. Детский 24 и 25 октября В 19.00 «СУДНАЯ НОЧЬ. НАЧАЛО». 2D. Взрослый 26 октября В 11.00 и 16.00  «ФЕИ -3». 2D. Детски...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА