Суббота, Декабрь 15, 2018
Главная > Культура > Праздники > У мінулы чацвер, 15 студзеня, у філіяле “Яслі-сад №4 г.Чавусы” адбылося фальклорнае свята для дзяцей, прысвечанае Калядам

У мінулы чацвер, 15 студзеня, у філіяле “Яслі-сад №4 г.Чавусы” адбылося фальклорнае свята для дзяцей, прысвечанае Калядам


На гэтым свяце і дзеці, і дарослыя былі апрануты ў нацыянальныя касцюмы, размаўлялі і спявалі на роднай мове, тым самым  перадаючы атмасферу народнага святочнага гуляння. Настрой народнага свята адчуваўся і ва ўбранні залы, упрыгожанай элементамі дэкора з беларускім арнаментам і тканымі ручнікамі.
Дзеці былі добра падрыхтаваны да мерапрыемства, вывучылі шмат песень і танцаў. Акрамя таго, кожны з выхаванцаў прынёс  з дому штосьці з нацыянальных страў. Ежа была пакладзена ў талеркі, упрыгожаныя нацыянальнымі ўзорамі, таксама на стале стаяў гліняны гарлачык з малаком.
Рыхтавалі свята для дзяцей музычны кіраўнік Вольга Аляксандраўна Машкоўская і кіраўнік фізічнага выхавання Алена Міхайлаўна Франак. Яны ж шылі касцюмы і рабілі дэкарацыі. Сцэнарый для мерапрыемства таксама падбіралі самі. Галоўнымі персанажамі свята сталі Гаспадар з Гаспадыняй, Каза і Мядзведзь. Была на Калядках і Цыганка, якая не толькі танцавала для прысутных, але і гадала, давала жадаючым прагнозы на будучае. І Мядзведзь на свяце быў не просты, а вельмі таленавіты: ён вучыў дзяцей танцаваць. А Каза гуляла з дзецьмі ў гульні і напрыканцы свята давала кожнаму зярняткі жыта,  каб ўсяго было даволі і ніколі не ведалі бяды. Вельмі спадабалася дзецям беларуская народная гульня-прагноз “Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе”. Было цікава назіраць яшчэ за адной народнай гульнёй, якая называецца “Падушачка”.
Пабыўшы нават на адным са святаў у гэтым цудоўным дзіцячым садку з добразычлівай атмасферай, становіцца зразумела, што малым тут весела, а дарослыя дапамагаюць раскрыць іх творчыя таленты, і што вельмі важна – вучаць любіць родную мову і традыцыі.
І. ЛІТВІНКА.
НА ЗДЫМКАХ: эпізоды свята “Калядкі”.

  • Последние записи

    Новогодние и рождественские мероприятия в Чаусах и сельской местности

    В Чаусах стартовала благотворительная акция «Рождество в каждый дом!»

    Армия — лучшая школа жизни [Чаусские ребята о службе в армии]

    С шестью медалями вернулись учащиеся Чаусской областной средней школы с республиканской спартакиады по тяжелой атлетике

    Как поступить в университет гражданской защиты МЧС Беларуси

    Жителям Чаус и Чаусского района о мерах безопасности при использовании фейерверков, салютов, петард

    Культработники сельских клубных учреждений культуры соревновались за звание «Живи моя профессия-2018»

    Президент Беларуси: интеграционные позиции Беларуси неизменны

    Как развивалось Чаусское райпо в 80-е годы рассказывает Елена Евмененко

    О творческих увлечениях Натальи Кочкиной из Чаус

    Межрайонный семинар по обмену опытом прошел 14 декабря на базе средней школы №1 города Чаусы

    В Каменке Чаусского района рассмотрели работу по выполнению требований Директивы №1

  • Версия для слабовидящих

    Президент Беларуси: интеграционные позиции Беларуси неизменны

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подчеркивает, что Беларусь остается последовательной сторонницей интеграции. Об этом он заявил сегодня на встрече с представителями российско

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    12 и 13 декабря В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ НАСЕКОМЫХ». Детский 12 и 13 декабря В 18.00 «МАРА. ПОЖИРАТЕЛЬ СНОВ». Взрослый 14 и 15 декабря В 11.00 и 16.00  «ПСЫ ПОД ПРИКРЫТИЕ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА