Главная > Дела житейские > КАЛЯ ХЛЕБА — ПАХАДЗІЦЬ ТРЭБА

КАЛЯ ХЛЕБА — ПАХАДЗІЦЬ ТРЭБА


Заходзім у магазін і вочы разбягаюцца – які ж хлеб выбраць? Мноства найменняў, усялякая форма ўпакоўкі, разнастайная рэцэптура. Асартымент хлеба ў апошнія гады стаў настолькі вялікім, што можна дагадзіць  любому пакупніку.
Лічыцца, што хлеб быў “адкрыты” больш 15 тысяч гадоў таму. Яшчэ ў каменным стагоддзі нашы дагістарычныя продкі елі зерне ў сырым выглядзе. Пазней яны навучыліся расціраць іх паміж камянямі – будучымі жарнавамі, і атрыманую муку змешвалі з вадой. Так, першы хлеб уяўляў сабой вадкую зерневую кашу ці пахлёбку (дарэчы, у некаторых краінах Азіі і Афрыкі  да гэтага часу ўжываюць у ежу такую кашу). Пазней, калі старажытныя людзі навучыліся здабываць агонь, яны сталі пекчы праснакі. Такі хлеб, як зараз – пышны і рыхлы, – з’явіўся дзякуючы старажытным егіпцянам. Ва ўсялякім выпадку, так лічыцца. А вось назву хлебу далі грэкі.
Белы ці чорны?
У старажытнай Індыі лічылі, што лёс чалавека, які не ўжываў хлеба, будзе няшчасным. Нават злачынцаў у гэтай краіне наказвалі тым, што забаранялі есці хлеб на працягу пэўнага часу.
У старажытныя часы лічылі, што хлеб з аржаной ці аўсянай мукі прызначаны для ніжэйшага класа, таму што шэры і чорны хлеб адносілі да прадуктаў нізкай якасці. Аднак усё змянілася. Вучоныя даказалі: чорны хлеб таксама карысны, таму што ў ім ёсць клятчатка і вітамін В, які забяспечвае нармальную работу сэрца і лёгкіх. Наогул, хлеб – гэта выключна каштоўны і карысны прадукт. Ён змяшчае ў сабе практычна ўсе харчовыя рэчывы, якія необходны чалавеку, таму можна дастаткова працяглы час пражыць на хлебе і вадзе без усялякай шкоды для здароўя.
Прымерым  фартух пекара
Так, хлеб быў, ёсць і будзе галоўным прадуктам на нашым стале. Але па-сапраўднаму зразумець і ацаніць хлеб можа толькі той, хто хоць раз замясіў хлебнае цеста, паназіраў, як яно «расце», адрэзаў першы акраец ад толькі што спечанага каравая.
Старадаўні рэцэпт выпечкі хлеба ведаюць удзельніцы гурта “Незабудкі” з Галавенчыц. Асабліва духмяным і смачным хлеб атрымліваўся ў Надзеі Данілаўны Казловай. Ні адно свята не абыходзілася без яе караваяў. Выпякаць хлеб жанчыну навучылі некалі маці і старэйшая сястра. Гаспадыня  расказала нам, як пяклі яго ў гады яе маладосці. Хлеб звычайна выпякаўся раз на чатыры дні (але бывала і часцей). Каб бохан не чарсцвеў, яго загортвалі ў ільняную тканіну. Такі хлеб доўга, нават тыднямі, захоўваў свае смакавыя якасці – і чэрствы быў вельмі смачны. І, заўважце, без усялякіх штучных дабавак! Даўней хлеб пяклі з жытнёвай мукі, якой зараз не знойдзеш. Каб выклікаць працэсы бражэння, гатавалі апару. Для хатніх дражджэй таксама выкарыстоўвалі кветкі хмелю.
Надзея Данілаўна падзялілася з намі рэцэптам пшанічнага хлеба: 800 г пшанічнай мукі, 30 г сухіх дражджэй, 100 г вяршковага масла, 5 яек, 2 ст.лыжкі цукру. Змяшаць інгрэдыенты, вымесіць рукамі цеста. Затым выкласці яго на льняную сурвэтку, загарнуць і пакінуць на ноч у халадзільніку. Раніцай сфармаваць з цеста каравай, змазаць яго яечным жаўтком і выпякаць у печы або духоўцы.
“Каля хлеба пахадзіць трэба, душу ў яго ўкласці, – адкрывае самы галоўны сакрэт Надзея Данілаўна. – Хлеб неабходна паважаць як святыню, бо ў яго ўкла-дзена столькі людской працы. Нехта ж араў зямлю, сеяў зерне, жаў і малаціў…”
А вы каштавалі духмяны подавы хлеб хатняй выпечкі з храбусткай скарынкай? Калі не – тады за справу…
Л.КУЗЬМІНА.
НА ЗДЫМКУ: Н.Д.Казлова з выпечаным караваем.

  • Последние записи

    Как чаусские школьники работают в лесопитомнике

    Басейн Чаусского ЦФОР после ремонтно-профилактических работ вновь ждет посетителей

    Ретромобиль «Москвич-401» 1953 года выпуска в Чаусах [До сих пор на ходу]

    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Жителям Чаусского района необходимо обозначить свои дома

    О разных увлечениях Галины Сапего из Чаус

    Ирина Балиткина из Чаус поделилась хитростями мыловарения

    Полковник Владимир Белоусов о малой родине, службе в Афганистане и поэзии…

    Определились победители и призеры турслета в «Словтово»

    Крестный ход в Чаусах [посвященный 100-летию мученической кончины царской семьи Романовых и памяти создания Чаусского казачьего полка]

    20 ребят приняты на работу в Чаусское УКП «Жилкомхоз» в качестве рабочих по обслуживанию домовладений

  • Версия для слабовидящих



    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    15 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит церемонию закрытия и финальный матч чемпионата мира по футболу. Самолет главы ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    КИНОАФИША  СУЗОРЬЕ  18 июля В 11.00 и 16.00  «Малифисента». 3D. Детский  18 и 19 июля В 19.00  «Шаг вперед». 3D. Взрослый 19 июля В 11.00 и 16.00  «Тайна Коко». 3D. Детский

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА