Главная > Культура > Молодежный компас > НАВАГОДНІЯ СУСТРЭЧЫ

НАВАГОДНІЯ СУСТРЭЧЫ

Народны фальклорны гурт  “Спадарыня” раённага цэнтра культуры і вольнага часу да навагодняга свята і Раства Хрыстова падрыхтаваў канцэртную праграму “Спадарыня, спявай!” Першымі яе змаглі ацаніць жыхары аграгарадка Асінаўка. У рэпертуары былі не толькі песні, але і байкі, жартоўныя прыпеўкі. Такія канцэрты прайшлі і ў шэрагу іншых сельскіх устаноў культуры.
Не пакінуў гледачоў без музычных падарункаў і народны калектыў народнай музыкі і песні “Землякі”. У прыватнасці, ён пабываў з канцэртам у Расцянскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
Л. ЛАЗАРКОВА.

Реклама

Мероприятия

Архив публикаций



Полезные ссылки