Четверг, Декабрь 13, 2018
Главная > Культура > Праздники > Віншаванне Гжэгожа Ксёнжэка, адміністратара з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Касцела ў г.Чавусы з Божым Нараджэннем

Віншаванне Гжэгожа Ксёнжэка, адміністратара з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Касцела ў г.Чавусы з Божым Нараджэннем


Дарагія Парафіяне!

Бэтлеемская ноч, што ўкрывае збавенную таямніцу Божага Нараджэння, стала ў гісторыі чалавецтва парогам пераходу са Старога ў Новы Запавет. Гэтая святая ноч паклала канец шматвяковай гісторыі пазначанага цяжкімі выпрабаваннямі Старога Запавету і стала пачаткам светлай эры збаўчага Новага Запавету.
Хрыстос прынёс свету і кожнаму чалавеку супакой і радасць, моц і збаўленне. Таму ў нашых малітвах будзем памятаць пра наш народ, людзей хворых і самотных, пра нашу моладзь і дзяцей, пра тых, якія нясуць вайсковую службу, пра асоб, пазбаўленых свабоды, пра людзей працуючых на карысць нашай краіны, пра людзей веруючых у Хрыста і не спазнаўшых Яго любові.
Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства – эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас да ўдзелу ў таямніцы Свайго адкуплення.
Як жа нараджаецца Пан Езус у табе, браце; у табе, сястра; у кожным з нас – вернікаў Ягонага Касцёла? Ён нараджаецца тады, калі чалавек шчыра просіць у Бога прабачэння за свае грахі і прымае Святую Камунію.
Год 2015 Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце перажывае як Год манаскага жыцця. Папа Францішак зазначае каштоўнасць манаскага жыцця ў Касцёле: “Заўсёды там, дзе ёсць манахі, ёсць і радасць! Гэта радасць свежасці, радасць крочання за Хрыстом; радасць, якую дае нам Дух Святы, а не радасць гэтага свету. Ёсць радасць! Яна нараджаецца менавіта ў манаскіх дамах”.
Такім чынам, узгадваючы Нараджэнне Пана Езуса ў Бэтлееме, мы павінны таксама ўсведамляць Яго жаданне нарадзіцца ў кожным з нас.
Дарагія Браты і Сёстры! Ад усяго сэрца віншую католікаў, хрысціян іншых веравызначэнняў і ўсіх людзей добрай волі. Віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія незадоўга таксама будуць радавацца святу Нараджэння нашага Збаўцы.
Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і надзею, каб выпрабаванні і радасць што-дзённага жыцця вы сустрэлі ў такім евангельскім духу, які быў уласцівы Святой Сям’і з Назарэту. Поспехаў у Новым 2015 годзе!
Памятаючы пра ўсіх вас у нашых малітвах, з радасцю благаслаўляю:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
а.Гжэгож Ксёнжэк S.P.

  • Последние записи

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает

    В Чаусах проходит республиканская благотворительная акция «Мы выбираем помощь пожилым людям»

    Чаусский РОВД предупреждает: осторожно, остерегайтесь мошенников

    «Наш мир, наша территория – это отдельное государство» [О работе в Чаусском психоневрологическом доме-интернате]

    Зимой работникам Чаусского УКП «Жилкомхоз» приходится трудиться в напряженном режиме

    Школьникам из Чаус рассказали как поступить в Военную Академию Республики Беларусь

    Пярсцёнак з гісторыяй

    Через объектив [Спорт в жизни фотокорреспондента из Чаус]

    Президент Беларуси проведет переговоры с Президентом Судана

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Кто победил в «Семейной олимпиаде» в Чаусах 8 декабря

    Очередной выездной семинар День Совета прошел 6 декабря в Радомльском сельсовете

  • Версия для слабовидящих

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает. Эта тема обсуждалась сегодня на встрече

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    12 и 13 декабря В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ НАСЕКОМЫХ». Детский 12 и 13 декабря В 18.00 «МАРА. ПОЖИРАТЕЛЬ СНОВ». Взрослый 14 и 15 декабря В 11.00 и 16.00  «ПСЫ ПОД ПРИКРЫТИЕ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА