2014 год у Беларусі каталіцкім Касцёлам быў абвешчаны годам Малітвы | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Культура > Праздники > 2014 год у Беларусі каталіцкім Касцёлам быў абвешчаны годам Малітвы

2014 год у Беларусі каталіцкім Касцёлам быў абвешчаны годам Малітвы


Шчырае звяртанне да Бога, пажаданне дабра і здароўя тым, хто навокал, просьба аб міры  і спакою ў нашым агульным доме – гэта сімвалы чыстай любові да Бога і да людзей.
Якім быў год для католікаў Беларусі і свету – мы запыталіся ў адміністратара з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў горадзе Чавусы айца Гжэгожа Ксёнжэка:
– Гэты год вельмі багаты на падзеі для ўсіх католікаў свету. 27 красавіка адбылася кананізацыя папы рымскага Яна ХХIII і папы Яна Паўла II. Гэта былі выдатныя людзі свайго часу, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё каталіцкай царквы.
21 кастрычніка беларускі касцёл адзначаў 100-годдзе з дня нараджэння першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтака (1914-2011 гг.). Галоўныя святочныя падзеі адбываліся ў Пінску, дзе кардынал пражыў больш за 60 гадоў, у гэтым горадзе ён вучыўся ў духоўнай семінарыі і атрымаў пасвячэнне ў духоўны сан. Менавіта туды вярнуўся са сталінскай ссылкі і да сваіх апошніх дзён служыў вернікам у часы атэізму і ў перыяд адраджэння касцёлу ў Беларусі, у Пінску ён пахаваны.
30 лістапада, згодна з рашэннем Папы Францыска, у Касцёле пачаўся Год кансэкраванага (манаскага) жыцця, які будзе доўжыцца да 2 лютага 2016 года. Год кансэкраванага жыцця будзе праходзіць пад дэвізам “Узрадаваўся дух мой”.
– Айцец Гжэгож, а што новага адбылося ў Чавускім каталіцкім прыходзе?
– У гэтым годзе, 9 чэрвеня, у нас адбыўся ўрачысты парафіяльны фэст, прысвечаны святу Найсвяцейшай Марыі Маці Касцёла, у якім удзельнічалі настаяцелі прыходаў Шклова, Касцюковіч, Крычава, Горак, Ліды. Узначальваў святую імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
12 верасня Чавусы наведаў генеральны настаяцель Ордэна піяраў айцец Пэдро Агуада, які прыбыў у Беларусь з Рыма. Ён сустрэўся з вернікамі ў час святой імшы, а затым у нефармальнай абстаноўцы. На сустрэчы таксама прысутнічалі святары Магілёўскага дэканату.
Значная ўвага была прысвечана дабрачыннай дапамозе пры садзейнічанні міжнароднага каталіцкага таварыства “Карытас”, якое працуе ў нашай краіне больш за 20 год. Па яго праграмах работнікі чавускіх цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведваюць заняткі курсаў па валанцёрскай дапамозе, атрымліваюць літаратуру па сацыяльнай дзейнасці. Неаднаразова арганізацыяй “Карытас” была аказана матэрыяльная дапамога Чавускай ЦРБ, шматдзетным сем’ям. У 2014 годзе спецыялістамі ЦСАН была пададзена інфармацыя аб 5 сем’ях, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, і якім патрабавалася матэрыяльная дапамога для рамонту памяшканняў і паляпшэння ўмоў выхавання дзяцей. Чатыры сям’і пражываюць у сельскай мясцовасці, адна – у Чавусах. За кошт таварыства “Карытас” у іх домаўладаннях быў зроблены рамонт. Рамонт у гэтым годзе мы зрабілі і ў доме па вул.Фрунзе і аднавілі агароджу вакол Касцёла на вул. Азарава. Сёлета ў гонар завяршення Году Веры былі ўстаноўлены два 5-мятровыя дубовыя крыжы з прымацаванымі да іх табліцамі з тэкстамі са святога пісання. Адзін ля будынка касцёла, другі – на каталіцкіх могілках.
Удалося таксама сабраць камплект Каталіцкай энцыклапедыі, якая перададзена ў раённую цэнтральную бібліятэку. Апошні том нам падаравала ў гэтым годзе Маскоўскае каталіцкае выдавецтва. У бібліятэку я перадаю і экземпляры кніг і каталіцкіх журналаў, якія прывозяцца для прыхода.
Н.ШКРЭДАВА.
НА ЗДЫМКУ: у час святой імшы з удзелам Пэдро Агуада.

  • Последние записи

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    В агрогордке Горбовичи Чаусского района 3 июня горел дачный дом

    Итоги интернет-конкурса «Я б в спасатели пошел» подведены в Чаусском районе

    Порядок богослужений в Свято-Вознесенском храме Чаус и на Байковских криницах

    Очередное заседание Чаусской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь прошло 1 июня

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Стало известно, кто из участников онлайн-конкурса получил титул «Маленькая звезда»

    Чаусскому центру коррекционного обучения оказана помощь депутатом Натальей Тарасенко

    Прощание со школой выпускников СШ №2 г.Чаусы

    В средней школе №1 города Чаусы прозвенел последний звонок

    Александру Лукашенко на МТЗ подарили макет самого мощного белорусского трактора

    Перед последним звонком награждались лучшие учащиеся Чаусского района

  • Версия для слабовидящих

     

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил премьер-министром Романа Головченко, который до настоящего времени занимал пост председателя Государственного военно-промышленного ...

     

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    3 и 4 июня В 11. 00 и 16.00 «PLAYMOBIL. ФИЛЬМ. ЧЕРЕЗ ВСЕЛЕННЫЕ» Детский В 18.00 «ИСКУССТВО САМООБОРОНЫ»16+ 5 и 6 июня В 11. 00 и 16.00 «СЕРЖАНТ СТАББИ». Детский 5 ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций