BelarusianEnglishGermanRussian

Хто стаў пераможцам конкурса «Вытокі творчасці ў Чавусах?


Дата: 28.04.2022

Раённы агляд-конкурс аматарскай творчасці – гэта унікальная магчымасць таленавітым i творчым асобам заявіць аб сабе, паспаборнічаць з іншымі удзельнікамі, падзяліцца  талентам. Спецыфіка агляда-конкурса “Вытокі творчасці” – пошук талентаў i стварэнне магчымасці для творчай самарэалізацыі удзельнікаў. Заснавальнікамі агляда-конкурса з’яуляюцца Чавускі раённы выканаўчы камітэт і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Арганізатарамі  агляда-конкурса выступілі сектар культуры Чавускага райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, дзяржаўная установа культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”.  Лепшыя творчыя калектывы, гурты мастацкай самадзейнасці, індывідуальныя выканаўцы ўзялі удзел у шостым аглядзе конкурсе 28 красавіка.

Выстава майстроў, якія сталі удзельнікамі конкурса сустракала наведвальнікаў Раённага дома культуры выдатнымі творамі.

Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна, правядзенне “Вытокаў творчасці” вельмі значна для прапаганды самадзейнай народнай творчасці; папулярызацыі народных раместваў, дэкаратыуна-прыкладной творчасці.

 Агляд-конкурс праводзіцца па наступных жанрах:  музычна-песенны,  харэаграфічны , інструментальны,  тэатральны, вусная народная творчасць. Конкурсныя праграмы ацэньваюцца журы па наступным крытэрыям:  высокае выканальніцкае майстэрства;  прапаганда беларускай народнай творчасці; мастацкая выразнасць праграмы; самабытнасць i арыгінальнасць твора;  захаванне мясцовых культурных традыцый; наватарства, творчы падыход. І, трэба заўважыць, выканаўцы вельмі старанна выступалі кожны ў сваім жанры.

Дыпломамі адзначаны ў намінацыі дэкаратыўна-мастацкай творчасці Яўген Гулімаў,Таццяна Сірук, Валянціна Дзюко, Аліна Шчэрба, Алеся Хруцкая, Людміла Амяга, Наталля Логінава, Наталля Васільева, Людміла Каляснёва, Ігар Семянкоў, Кацярына Клачкова, Сяргей Аршаўскі, Алена Стукач, Таццяна Шынкарова, Зоя Ільюшчанка, Таццяна Башарымава, Наталля Кот, Таццяна Ночкіна, Вольга Дагура, Аляксандра Сыцянкова, Андрэяна Кніга, Наталля Якаўлева, Валянціна Ламнёва, Вольга Цюканько, Дзмітрый Канстанцінаў, Наталля Глушакова, Алена Раманава. Першае месца атрымаў Аляксандр Купцоў, другое прысуджана Алене Мікуліч, трэцяе – Надзеі Галомзік.

У інструментальным жанры першае месца ў Вікторыі Корневай, другое месца ў Валянціны Грыневіч, трэцяе – ў Аляксея Дзьякава.

У музычна-песенным жанры добра выступілі Наталля Лістраценка, Крысціна Пятроўская, за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства адзначаны Сяргей Танюкевіч і Юлія Варзар, Ганна Краўцова. Першае месца прысуджана Наталлі Мурашчанка, другое – Дар’і Чупрынскай, трэцяе – Карыне Жыркевіч.

Сярод тых, хто абраў вусную народную творчасць, пераможцай стала Галіна Захарава, на другім месцы Наталля Скачкова, трэцяе заняў Віктар Дземяшкевіч. Адзначаны ў намінацыях Валянціна Якаўлева, Карына Ільчук, Дар’я Чупрынская, дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Ніна Палазкова, Вікторыя Куцечка, Юлія Маліноўская.

Намеснік старшыні Чавускага райвыканкама Наталля Кандраценка падзякавала ўсім удзельнікам і арганізатарам конкурса.

Яшчэ атрымалі ўзнагароды юныя ўдзельнікі конкурсу, які праводзіўся БРСМ. Сярод іх: Валерыя Пугачова, Уладзімір Осіпаў, Уладзіслава Балабуева, Кацярына Жыліна, Вулляна Трусава, Ганна Бардзілоўская,Марыя Вараб’ёва, Варвара Мішчанка, Дар’я Дундзіна, Ульяна Цімашэнка, Дар’я Фільчанка, Дзяніс Аўдзеенка, Вікторыя Парэцкая, Багдан Фёдараў, Яна Кадрава, Кацярына Еўдакімава, Валерыя Галушкова, Кацярына Табакерава, Дзяніс Кавалёў, Аляксандра Сыцянкова.

Па выніках удзелу лепшыя арганізацыі, калектывы i выканаўцы па рашэнню журы узнагароджваюцца дыпломамі  і памятнымі падарункамі .