Католікі Чавускага раёна адзначаюць Пасху

Католікі Чавускага раёна адзначаюць Пасху

Католікі Чавускага раёна адзначаюць Пасху. Уваскрэсенне Хрыста — гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады.

У касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла увечары 16 красавіка адбылася Святая Пасхальная Вігілія — галоўная святая Імша на працягу ўсяго літургічнага года.

 Яна пачалася пасвячэннем святла , як сімвала таго, што Хрыстос з’яўляецца святлом свету.

Пасхал – пасвечаная ўрачыстая свечка ў гэтую ноч унесена ў храм Божы са спевам “Святло Хрыста”. Пад час набажэнства успамінаюцца вялікія справы Божыя. Урачыстасць вялікага свята Уваскрэсення Пана – гэта свята сапраўднай радасці, бо Езус Хрыстос перамог смерць і адкрыў шлях да вечнага жыцця.

Вернікі прынеслі ў святыню на благаслаўленне хлеб і іншае святочнае печыва. Па звычаю на Вялікдзень пасля Святой Імшы сям’я збіраецца за ўрачыстым снеданнем вакол накрытага стала. У цэнтры ставіцца велікодны сямейны пасхал, фігурка велікоднага ягняці і асвячоныя стравы. Снеданне пачынаецца з супольнай малітвы аб Божым благаславенні, аб міры на зямлі, аб суцяшэнні для тых, хто пакутуе.

Последние новости

Актуальные новости

Радомля Чаусского района в 13 раз приняла этнический фестиваль «У госці да Радзімічаў» [ФОТОРЕПОРТАЖ]

25 июля 2026
Читать новость
На страже порядка

Илья Ганиев, пожарный-спасатель Чаусского РОЧС, рассказывает о выборе своей профессии

25 июля 2026
Читать новость
На страже порядка

Водитель пожарной машины Чаусского РОЧС Илья Шелег рассказывает о службе на благо граждан

25 июля 2026
Читать новость
Актуальные новости

В ОАО «Мирный Агро» Чаусского района уборка озимого рапса близится к завершению

24 июля 2026
Читать новость
Актуальные новости

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

24 июля 2026
Читать новость
Актуальные новости

Узнали, кто в передовиках на жатве в Чаусском районе

24 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем